Сунаі

Сціплая вёсачка Сунаі размяшчаецца на тэрыторыі Мінскай вобласці ў Капыльскім раёне. У свой час тут знаходзіўся калгас імя Леніна. Вёсачка, здаецца, засталася з пачатку XX стагоддзя, і з тых часоў час тут нібыта спыніўся. Зараз у гэтых месцах нячаста бываюць турысты і проста зацікаўленыя людзі, аднак тыя, хто ўсе ж такі заязджае сюды, застаецца пад вялікім уражаннем. Здзіўляюць тут не нейкія шыкоўныя віды на якія-небудзь захаваўшыяся да нашых часоў пабудовы, не дзіўныя гісторыі пра гэтую вёску, а якраз наадварот - тая «драбінка» і часцінка яшчэ пакінутай гісторыі, якую можна ўбачыць яшчэ і зараз, пакуль яна поўнасцю не знікла.

Славутасці вёскі Сунаі

Не ўсе нават мясцовыя жыхары ведаюць гісторыю сваёй вёскі. Напрыклад, ў іх населеным пункце калісьці ў XIX стагоддзі была цэлая сядзіба, названая Ёдкаў-Пукава. На вялікі жаль, сядзіба захавалася толькі часткова. І тое, што ўсе ж такі засталося «жыць» да нашых дзён, знаходзіцца ў жудасным стане. Сярод таго, што вы можаце ўбачыць - будынак свірна, некалькі стайняў, руіны ад аранжарэі, гаспадарчыя пабудовы і яшчэ адзін ўнікальны па сваей сутнасці будынак, меркаванне пра які ў розных гісторыкаў разышлося. Некаторыя лічаць, што гэта была вяндлярня, што больш верагодна, іншыя мяркуюць, што гэта магла быць і лазня. Большасць схіляецца да першага варыянту з-за ўнутранага інтэр’еру будынка: на першым паверсе былі печы, а на верхнім - камера, куды маглі змяшчаць парасятаў або гусей. Аднак, не так даўно адзін з гісторыкаў выказаў меркаванне, што гэта мог быць і паркавы павільён. Між тым, такіх збудаванняў у краіне засталося лічаныя адзінкі. І ні адно з іх не шкадуе час - з кожным днём разбурэнне пабудоў становіцца ўсё больш прыкметным.

Тэрыторыю ўсёй сядзібы ўпрыгожваюць дрэвы і пахучы вялікі яблыневы сад, але закінутасць гэтага месца дае аб сабе ведаць вялікімі зараснікамі крапівы, якую лепш абыходзіць бокам. Па перыметры сядзібы раз-пораз можна натрапіць на валуны, якія ў свой час былі агароджай.

Хай гэтае месца не такое яркае і характэрнае на фоне іншых знакамітых месцаў Беларусі, аднак, у гэтым і есць яго хараство. Чым цішэй куток, тым больш таямніц і своеасаблівых прыгажосцяў ён у сабе нясе. Атмасферай, што пануе на тэрыторыі сядзібы, вельмі лёгка пранікнуцца, тут назаўседы ў душы застаецца кожная з паўразбураных пабудоў. Сапраўдныя аматары культурна-гістарычных месцаў абавязаны пабываць у вёсцы Сунаі і ўбачыць гэта незабыўнае відовішча сваімі вачыма.

 

Карта месцазнаходжаньня


Вярнуцца да спісу