Кунцаўшчына

Вёска Кунцаўшчына з'яўляецца населеным пунктам Клецкага раёна Мінскай вобласці. Бліжэйшы да яе аграгарадок Морач, на тэрыторыі якога размяшчаецца сельсавет, знаходзіцца ў шасці кіламетрах ад Кунцаўшчыны. Адлегласць ад вёскі да раённага цэнтра горада Клецка займае 20 кіламетраў. Меліярацыйным каналам населены пункт звязаны з ракой аднайменнай ракой Мораччу.  Ад вёскі да навакольных мястэчкаў ідуць шматлікія аўтадарогі.

Гістарычныя звесткі

Вёска Кунцаўшчына згадваецца ў  пісьмовых крыніцах як фальварак, які дастаўся Ксаверыю  Вайніловічу як радавы маёнтак напачатку XIX стагоддзя.  Пазней, практычна праз сто гадоў, калі фальварак Кунцаўшчына перайшоў да цёзкі Ксаверыя, яго ўнука, тут пачаліся кардынальныя пераўтварэнні. У першую чаргу, гэта было звязана з маштабным будаўніцтвам завода па вытворчасці спірту, бо на той момант гэта было прыносіла прыбыткі ў той жа меры, што і вытворчасць цукру. Паралельна новы ўладальнік уладкоўваў сядзібу, галоўная хата якой размяшчала ў сабе вялікую па тых часах бібліятэку, калекцыю жывапісу і старадаўнія музычныя інструменты. Жонка Ксаверыя Вайніловіча памерла ва ўзросце 29 гадоў, пакінуўшы мужу маленькага сына Іосіфа.

Першая сусветная вайна, рэвалюцыі і змена ўлады прывялі да таго, што ў 1921 годзе вёска Кунцаўшчына была літаральна падзелена на польскую і савецкую паловы. Ксаверы Вайніловіч цяжка перажываў усе перыпетыі, якія выпалі на лёс маёнтка, і ў 1923 годзе ён сканаў удалечыні ад радавога гнязда ў Варшаве.  Яго сын быў змушаны пасяліцца на невялікім участку зямлі, які застаўся ў яго ўладанні ад фальварка пасля ўсіх падзелаў. Ад гэтага кутка да мяжы з Савецкім Саюзам было ўсяго паўкіламетра. Такім чынам, сын Ксаверыя Вайніловіча назіраў, як савецкія ўлады знішчалі тое, што яго бацька і прадзед стваралі на працягу доўгіх гадоў - іх сядзібная хата, паркі, будынак алейнага заводу.

У 1940 годзе Іосіф Вайніловіч патрапіў у няласку да новага кіраўнічага класа і быў сасланы ў Сібір. З лагера  ён ужо не вярнуўся. Жонка Іосіфа загінула ў сценах уласнай хаты ў 1942 годзе. Так скончыў сваё існаванне адзін з самых старажытных шляхецкіх радоў Беларусі.

Насельніцтва

Насельніцтва вёскі Кунцаўшчына на сённяшні момант вельмі невялікае. Толькі каля паўсотні чалавек пражываюць у гэтым гістарычным кутку Беларусі.

Выбітнасці

Нягледзячы на невялікую тэрыторыю і нешматлікае насельніцтва, вёска Кунцаўшчына штогод прыцягвае нямала турыстаў сваім сядзібным комплексам Вайніловічаў, які перажыў не адно гістарычнае ўзрушэнне. Сядзібная хата не захавалася, аднак наведвальнікі могуць быць зацікаўлены выглядамі хаты эканома, спіртавога завода, на якім застаўся радавы герб Вайніловічаў, а таксама флігелем і некалькімі гаспадарчымі пабудовамі.

Акрамя таго, немалую гісторыка-культурную каштоўнасць уяўляе сабою царква Казанскага абраза Божай Маці. Драўляны будынак быў узведзены тут у XIX стагоддзі. Месца размяшчэння царквы - побач са старадаўнімі могілкамі.  Недалёка ад царквы пабудавана невялікая драўляная капліца, якая ўпрыгожана кованым флюгерам.

Карта месцазнаходжаньня


Вярнуцца да спісу