Залессе

Смаргонскі раён багаты рознымі гістарычнымі, культурнымі і архітэктурнымі славутасцямі. Не выключэнне і аграгарадок Залессе, які размясціўся ў дванаццаці кіламетрах паўднёва-усходней ад Смаргоні, недалёка ад аднайменнай чыгуначнай станцыі, якая знаходзіцца на лініі Маладзечна – Вільнюс. Акрамя таго, аграгарадок знаходзіцца не так ужо і далёка ад Мінска – усяго ў 90 кіламетрах на паўночны захад. Вядомасць як пункту турыстычных маршрутаў прынесла яму легендарная гістарычная асоба – знакаміты кампазітар і палітычны дзеяч Міхаіл Агінскі, на працягу дваццаці год які жыў у маёнтку на тэрыторыі Залесся.

Старонкі гісторыі Залесся

Залессе не можа пахваліцца багатай і старажытнай гісторыяй. Аб ім калі і ўпамінаецца ў гістарычных хроніках, то толькі ў сувязі з іменем знакамітага прадстаўніка рода Агінскіх.

У 1865 годзе маёнтак узгадваецца як фальварак у сельскай акрузе Засковічы. Тады ў ім налічвалася ўсяго 4 двары і 50 жыхароў праваслаўнага і каталіцкага веравызнання.

У XX стагоддзі Залессе напаткаў тыповы лёс вёскі з беларускай глыбінкі. У 1921 годзе яно ўвайшло ў сельскую гміну Беніца і стала частка Польшчы. У 1938 годзе называлася Залессе Смаргонскае. Тады тут было ўжо 18 дымаў (або двароў), у якіх пражывалі 138 чалавек. З 1939 года  - у складзе зямель БССР, у 1944 годзе было часткай Маладзечненскай вобласці, а з 1960, пасля рэарганізацыі  - увайшло ў склад зямель Гродзенскай вобласці.

Зараз насельніцтва складае каля тысячы чалавек.

Залессе значнасцю не саступае «Яснай паляне» Талстога, «Міхайлаўскаму» Пушкіна або «Карабісе» Някрасава

Кампазітар становіцца ўладальнікам зямлі, драўлянага маёнтка і мястэчка ў 1802 годзе. Ён разварочвае на падуладнай тэрыторыі маштабнае будаўніцтва. У планах было ўзвядзенне маёнтка, на гэты раз з каменю.

Будаўніцтва прадвігалася вельмі марудна. Гэта звязана з тым, што Міхаіл Агінскі жыў на тэрыторыі свайго мястэчка пастаянна толькі да 1810 года, а з 1810 года па 1823 год бываў тут перыядычна. Кропка ў будаўніцтве рэзідэнцыі была пастаўлена ў 1822 годзе. Маёнтак славіўся на ўсю акругу музычна-паэтычнымі вечарамі, на якіх гучалі шэдэўры, напісаныя гасцінным гаспадаром. Згодна самай папулярнай і праўдападобнай версіі, якая існуе на сённяшні момант, менавіта ў сценах залескага маёнтка быў напісаны і ўпершыню прагучаў геніяльны паланэз «Развітанне з Радзімай», які прынёс кампазітару сусветную вядомасць.

Са смерцю Міхаіла Клеафаса Агінскага яго рэзідэнцыя прыходзіць у заняпад, яе амаль ніхто не даглядае. У 1920 годзе ў сценах маёнтка адчыняецца пансіянат, пасля далучэння Залесся да БССР – савецкі санаторый.

На шчасце, у комплексе не та даўно была праведзена маштабная рэканструкцыя, якая цягнулася цэлых чатыры гады – з 2011 па 2015. Пасля яе ў сценах маёнтка адкрыўся музей, экспазіцыя якога дазваляе пазнаёміцца з жыццём і бытам вялікага кампазітара Міхаіла Клеафаса Агінскага.

Карта месцазнаходжаньня


Вярнуцца да спісу