Петрыкаў

Петрыкаў – адзін з гарадоў, размешчаных у Гомельскай вобласці. Ён знаходзіцца на рацэ Прыпяць, непадалёку ад возера Дзікае.

Датай яго заснавання лічыцца дзясятае стагоддзе і, паводле легенды, горад быў названы ў гонар яцвяжскага князя, які пры вадохрышчы атрымаў імя Пётр. Статус горада Петрыкаў атрымаў у 1938 году.

У часы савецкай улады, падчас Вялікай Айчыннай вайны горад быў акупіраваны нямецкімі войскамі. Улада фашыстаў панавала на тэрыторыі Петрыкава 2 гады і 11 месяцаў. У Петрыкаве дзейнічаў падпольны райкам КПБ і былі створаны дзве партызанскія брыгады. За гады вайны гітлераўцы знішчылі больш за 1000 чалавек, галоўным чынам яўрэйскага насельніцтва. 30 чэрвеня 1944 года горад быў вызвалены. Пасля вайны Петрыкаў аднавіўся.

У ваенны час у горадзе пражывала каля 6000 чалавек, на дадзены ж момант колькасць жыхароў складае ледзь больш за 10000 чалавек. Тут ёсць свой хлебазавод, суднабудаўніча-сударамонтны завод, камбінат будматэрыялаў.

Выдатныя мясціны - тры знакамітыя царквы

Свята-Узнясенскі храм пабудавалі ў 1890 годзе. Праз сорак гадоў, у 1930 годзе ён зачыніў свае дзверы для вернікаў і праз дзесяць гадоў пераўтварыўся ў склад для солі. Падчас Вялікай Айчыннай вайны царква служыла падпольшчыкам месцам для захоўвання радыёпрыёмніка, з дапамогай якога яны перадавалі сакрэтную інфармацыю. Пасля вайны храм быў пакінуты, яго аднаўленнем заняліся ўжо толькі ў 90-я годы. У 2000 годзе адсвяткавалі сто дзесяць гадоў з дня ўзвядзення Свята-Узнясенскага храма, у гонар чаго адбылося святочнае набажэнства.

Царква Свяціцеля Мікалая была пабудавана ў 1839 годзе ў форме крыжа на высокім узгорку. Калісьці там была драўляная царква, якая згарэла падчас навальніцы. У 1929 годзе храм, як і Свята-Узнясенскі, быў зачынены, а потым будынак напаткаў цяжкі лёс. Храм рабавалі, руйнавалі, а звон, які размяшчаўся на званіцы, быў зняты і адпраўлены на пераплаўку. Тое, што засталося пасля вайны, было вельмі цяжка аднаўляць. Мясцовыя ўлады ўвесь час імкнуліся зачыніць храм, аднак, дзякуючы веры і просьбам протаіерэя, усё ж атрымалася захаваць архітэктурную спадчыну да нашых дзён. Апынуўшыся ў храме, вы зможаце ўбачыць крыж з часціцамі мошчаў святых Кіева-Пячэрскай лаўры, ікону Маці Божай, выкананую ў разьбяным стылі, часціцы мошчаў архібіскупа Хвядоса Чарнігаўскага. У бібліятэцы пры царкве вы зможаце знайсці рэдкія кнігі.

Васкрасенская царква з'яўляецца не меней папулярным месцам для наведвання. Пабудавалі яе ў 1846 годзе майстры з Крэмянчуга на сродкі, сабраныя вернікамі. У 20-я гады, пасля здымання званоў з купалоў, храм выкарыстоўвалі ў якасці забаўляльнага месца. У ім размяшчаўся кінатэатр, зала для танцаў і была зроблена прыбудова, у якой праводзіліся забаўляльныя гульні. У 1957 годзе храм вырашылі падарваць. На жаль, хоць і на трэці раз, але храм быў зруйнаваны. Пасля выбуху да нашых дзён захавалася капліца, размешчаная недалёка ад райвыканкама, і фрагмент іканастаса храма, які захоўваецца ў Свята-Мікалаеўскай царкве.

Апроч цэркваў, можна палюбавацца возерам, якое мае цікавую назву Дзікае. За вызначаную суму тут можна арганізаваць аматарскую рыбалку і вылавіць ляшча, шчупака, акуня ці іншую рыбу.

Карта месцазнаходжаньня


Вярнуцца да спісу