Прудок

На маляўнічым беразе найпрыгожай ракі Тур, якая ўпадае ў Прыпяць, размясцілася ўтульнае мястэчка Прудок, што на Гомельшчыне. Тут жывуць талерантныя беларусы, якія любяць сваю малую радзіму, любяць працаваць на роднай зямлі. І гэта нядзіўна, паколькі Прудок лічыцца некранутым глабальнай цывілізацыяй месцам, якое захавала ў сабе часцінку некранутай прыроды Беларусі.

Мястэчка адносна невялікае: уздоўж яго праходзіць адна галоўная вуліца, якая ідзе па прамой лініі. Забудова - двухбаковая, галоўным чынам тут можна сустрэць драўляныя хаты і пабудовы сядзібнага тыпу. Шмат з іх прасякнута памяццю пра ўнікальныя гістарычныя падзеі, якія адбыліся ў розныя часы і стагоддзі.

Мястэчка Прудок упершыню згадваецца ў летапісах за XVI стагоддзе як невялікая вёска ў Мазырскім павеце, які адносіўся да Мінскага ваяводства пры Вялікім Княстве Літоўскім. Тады інфармацыю пра гэта месца можна было сустрэць і ў геаграфічным слоўніку польскага каралеўства. На карце Прудок з'явіўся толькі да канца XVII стагоддзі як невялікае мястэчка.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай у канцы XVIII стагоддзя Прудок стаў часткай Расійскай імперыі. З гэтага моманту пачынаецца актыўнае развіццё вёскі. Да канца XIX стагоддзя ў Прудку пражывае некалькі дваран: ва ўладаннях шляхцічаў Жудро і Шарэйкаў знаходзіцца амаль 450 дзесяцін зямлі, а ў двараніна Кнобендорфа маецца парадку 200 дзесяцін зямельнага надзелу. Самым багатым у той час лічыўся абшарнік Лянкевіч, у якога было аж 3000 дзесяцін зямлі і двзве карчмы. У 1885 году ў Прудку пабудавалі два вадзяныя млыны і праваслаўную драўляную царкву, да таго ж, тут дзейнічалі хлебазапасная крама і заезны двор.

Упрыгожвала вёсачку багатая сядзібная забудова Лянкевічаў, руіны якой можна ўбачыць у вёсцы і сёння. У наёмнай сялянскай хаце ў самым пачатку XX стагоддзі адкрываюць школу для навучання мясцовых дзетак, трохі пазней для яе пабудавалі і ўласны будынак. На жаль, у 1908 годзе ў вёсцы здарыўся страшны пажар, які практычна цалкам разбурыў каля 30 двароў. Трагічны лёс склаўся і ў мясцовай сядзібы, якая доўгі час прыналежала пані Лянкевіч. У 1914 годзе, у самым пачатку Першай Сусветнай вайны, варожае войска жорстка разграміла багаты маёнтак, ад якога сёння засталася толькі памяць і невялікія разваліны.

У 1922 году па загадзе мясцовай улады ў Прудку ствараецца сельскагаспадарчая талака пад назвай «Асілак». Праз некалькі гадоў заснавалі некалькі калгасаў з тыповымі савецкімі назвамі «Праўда» і «10 з'езд Рад». Варта адзначыць, што па памерах вёска была адносна невялікая, затое лічылася прамысловай зонай і актыўна развівалася. У 1930-ых гадах тут былі і некалькі вятракоў, і крупадзёрка, і дзве гамарні, і некалькі майстэрняў па рамонце і пашыву адзежы і абутку. А ў мясцовую 7-гадовую школу з суседніх вёсак прыязджалі навучацца дзеці.  

Цяпер, дарэчы, гэта вёска не меней актыўна развіваецца. Апроч найпрыгожых прыродных пейзажаў, мясцовыя жыхары могуць пахваліцца дапаможнай гаспадаркай, пладова-агароднінным заводам, старадаўнімі дзейснымі млынамі, пільняй, а таксама культурнымі, медыцынскімі і адукацыйнымі ўстановамі. Таму гэта месца, у адрозненне ад шматлікіх іншых забытых беларускіх глыбінак, не перастае жыць і ўвесь час развівацца.

Карта месцазнаходжаньня


Вярнуцца да спісу