Скокі

Вёска з жартаўлівай назвай Скокі размешчана непадалёку ад Брэста. Характэрна яна не толькі сваёй прыкметнай назвай, але і тым, што на яе тэрыторыі размешчана радавое гняздо знакамітай шляхецкай дынастыі Нямцэвічаў.

Гістарычныя звесткi

Згадванне вёскі Скокі ў першую чаргу звязана з родам Нямцэвічаў. Будаўніцтва сядзібна-паркавага комплексу, які належыў знакамітай дынастыі, адносяць да 1777 года. Тады Скокамі валодаў выбітны прадстаўнік роду - пісьменнік і публіцыст, ад'ютант самога Тадэвуша Касцюшкі, адзін з аўтараў першай у Еўропе Канстытуцыі (1791 г.) Юліян Урсын Нямцэвіч. Ён быў актыўным палітычным дзеячам, неабыякавым да лёсу народа. Знакаміты Нямцэвіч браў удзел у паўстанні 1794 года, пасля чаго трапіў у палон і быў вымушаны два гады правесці ў сценах Петрапаўлаўскай крэпасці. Пасля вызвалення ён адпраўляецца ў Злучаныя штаты Амерыкі. Лічыцца, што там Юліян пазнаёміўся і некаторы час сябраваў з прэзідэнтам Джорджам Вашынгтонам. Прымае ён удзел і ў паўстанні 1830-31 гадоў, пасля разгрому якога зноў пакінуў Беларусь. Юліян Нямцэвіч адправіўся ў Францыю, дзе праз дзесяць гадоў памёр.

Ля вытокаў будаўніцтва палаца стаяў Марцель Нямцэвіч, і толькі пры яго сыне Юліяне будынак набыў канчатковы, завершаны выгляд. Дзякуючы яму, сядзіба Нямцэвічаў была адным з беларускіх цэнтраў культурнага і грамадскага жыцця. Яе сцены прымалі ў сябе Тадэвуша Касцюшку, Напалеона Орду, рускага імператара Аляксандра III. Першая міравая вайна абессмяроціла імя вёскі і змешчаны на яе тэрыторыі маёнтак: у сценах сядзібы размяшчаўся штаб Усходняга германскага фронта, якім кіраваў фельдмаршал, прынц Баварскі Леапольд. Дзякуючы гэтаму, радавы маёнтак Нямцэвічаў прыняў у сябе выключна важнага госця - апошняга баварскага караля Людвіка III. У пакоях сядзібы падпісваліся важныя гістарычныя дакументы, у прыватнасці, у снежні 1917 года менавіта ў сядзібе Нямцэвічаў адбылося падпісанне пратаколу, які абвясціў перамір'е паміж Савецкай Расіяй і Германіяй. Гэты пратакол і стаў першым крокам да заканчэння вайны. Дарэчы, менавіта адбыццё гэтай гістарычнай падзеі паклала пачатак выдатнай традыцыі: кожны год, у дзень падпісання дакумента (12 снежня) тут праходзіць ваенна-гістарычная рэканструкцыя. Падзея збірае гасцей з розных краін. Клубы гістарычнай рэканструкцыі ладзяць захапляльнае шоў з выкарыстаннем сапраўднай зброі тых часоў, коннай кавалерыі, а таксама піратэхнікі, якая дазваляе пагрузіцца ў атмасферу баявых дзеянняў.

Пяць пакаленняў Нямцэвічаў узгадавалі сцены радавога гнязда, толькі ў 1939 году яны былі вымушаны пакінуць свае ўладанні. Маёнтак чакаў лёс шматлікіх пакінутых помнікаў архітэктуры, яно паступова прыходзіла ў заняпад. Толькі ў васьмідзесятыя гады мінулага стагоддзя, калі будынак уключылі у Дзяржаўны спіс гістарычных і культурных помнікаў Беларусі, сядзіба Нямцэвічаў атрымала надзею на аднаўленне. Была праведзена грунтоўная рэканструкцыя, і  маёнтак роду Нямцэвічаў здабыў другое жыццё ў якасці гісторыка-мемарыяльнага музея, які чакае наведвальнікаў з усіх куткоў Беларусі.  

Карта месцазнаходжаньня


Вярнуцца да спісу