Узнагароды

Узнагароды ў 2019 годзе

11 красавіка 2019 года на міжнародным форуме па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях «TIBO» былі названыпераможцы інтэрнэт-прэміі «TIBO-2019».

Лепшым рэсурсам у намінацыі «Адпачынак і турызм» стаў партал VETLIVA.



Узнагароды ў 2018 годзе

Партал анлайн-бранявання турыстычных паслуг VETLIVA заваяваў узнагароду на штогадовай прэміі спажывецкагапрызнання «Народная марка Беларусі». Праект прызнаны лепшым у намінацыі «Аператар уязнога турызму».

Узнагароды ў 2017 годзе

Праект VETLIVA атрымаў перамогу на конкурсе «Спазнай Беларусь». Вынікі прэстыжнага нацыянальнага конкурсу падвялі8 снежня 2017 года ў гатэлі Рэнесанс. Былі абраны пераможцы па розных кірунках у сферы турызму. У самайамбіцыйнай намінацыі «Праект года 2017» перамог партал VETLIVA. 

Iншае дасягненне - пегамога відэа-роліка «VETLIVA – гід па Беларусі» ў намінацыі «Відэа і аўдыя працы» у рамках Кангрэса Індустрыі Гасціннасці, які праходзіў падчас працы 9-га Міжнароднага фэсту рэкламы «Белы квадрат».