Сядзіба Ададуровых «Белая дача» ў Мінску

Сядзіба Ададуровых пад назвай «Белая дача» знаходзіцца ў г. Мінску. Размешчаная на высокім узгорку, гісторыя сядзібы захоўвае ў сабе мноства таямніц і загадак.

Пра тое, як паўстала гэта сядзіба, ёсць некалькі версій. Па адной з самых распаўсюджанных, некалі сядзіба была ў валоданні памешчыка Курасава, які і пабудаваў вёску пад назвай Курасоўшчына. Надалей яе далучылі да Мінска, і яна стала адным з раёнаў горада. Аднак пра гэтага памешчыка няма ніводнага пісьмовага згадвання ў гістарычных дакументах, таму гісторыкі не выключаюць, што ёсць і іншыя версіі пра паходжанне сядзібы.

Па іншай версіі, сядзібу пабудаваў Н.Е. Ададараў. Ён быў у той час начальнікам Любава-Роменскай чыгункі. Тады сядзіба насіла назву «Катавальня Ададурава».

Па яшчэ адной версіі «Белая дача» была пабудавана дзякуючы М. Рогаву, які быў кандыдатам прыродазнаўчых навук. Паводле праведзенай у Мінску ў 1910 годзе інвентарызацыі нерухомай маёмасці, той участак зямлі, дзе цяпер размешчана сядзіба, належыў Валянціне Маладзецкай.

У часы Руска-Японскай вайны ў сядзібе размяшчаўся шпіталь. Па сведчаннях гісторыкаў, праз некаторы час гэты ўчастак купіў М. Рогаў. У 1913 годзе на купленым участку зямлі, Рогаў пабудаваў аднапавярховы каменны будынак, які захаваўся і цяпер.

Пра тое, што адбывалася з сядзібай далей, няма ніякіх гістарычных фактаў.

У часы Вялікай Айчыннай вайны гэта сядзіба была рэзідэнцыяй, у якой любілі адпачываць прадстаўнікі кіраўніцтва БССР. Аднак і тут думкі гісторыкаў разыходзяцца. Ёсць яшчэ адна версія, паводле якой, у пабудаваным будынку размяшчалася ў гэты час эксперыментальная база «Курасоўшчына».

Па непацверджанай гістарычна інфармацыі, ёсць версія, што ў часы Вялікай Айчыннай вайны ў сядзібе размяшчаўся нямецкі штаб.

У гістарычных дакументах ёсць запісы, якія сведчаць пра тое, што невялікі перыяд 1947 года ў гэтай сядзібе жыў і тварыў знакаміты беларускі мастак В.К. Бялыніцкі-Біруля. Менавіта тут ён напісаў некалькі дзясяткаў эцюдаў, якія потам былі пакладзены ў аснову цыкла карцін, прысвечаных Беларусі.

У пасляваенны час у Белай дачы размясцілася НДІ аграхіміі і глебазнаўства. Потым будынак быў перададзена дзіцячаму саду. З 1979 па 1980 гады ў сядзібы былі праведзены рэстаўрацыйныя працы.

З 1990 года ў гэтым будынку знаходзіўся Цэнтр беларускага фальклору. На сённяшні дзень лёс сядзібы так і не вырашаны. На тэрыторыі сядзібы цяпер праводзяцца мерапрыемствы, прысвечаныя дзяржаўным святам.

У ёй да гэтага часу ўтойваецца дух беларускага побыту, які прыцягвае ўвагу турыстаў з розных краін, дае магчымасць пазнаць пра дзейнасць самых вялікіх беларускіх дзеячаў.