Помнік батальёну міліцыі капітана к. г. Уладзімірава

Помнік батальёну міліцыі капітана Канстанціна Рыгоравіча Уладзімірава, які гераічна абараняў горад Магілёў у дні Вялікай Айчыннай вайны, знаходзіцца каля вёскі Гаі. Каб увекавечыць подзвіг мужных байцоў батальёна міліцыі, Удзячныя нашчадкі ў 1980 годзе ўзвялі манумент у выглядзе стэлы, якая сімвалізуе сцяг, на якой рэльефна вылучаюцца барэльефы асоб двух байцоў (скуппптар  М.Кузняцоў, архітэктар К. Аляксееў).

У 2017 годзе адкрыта Алея памяці байцоў батальёна міліцыі. Устаноўлены імёны 17 загінулых байцоў легендарнага батальёна. У гонар кожнага героя ўстаноўлены стэлы з чорнага граніту з ініцыяламі і гадамі іх жыцця, фатаграфіямі большасці міліцыянтаў. Праца па пошуку іншых імёнаў байцоў батальёна працягваецца.