14.02.2017

Назвы станцый мінскага метро зноў пачалі аб'яўляць не толькі на беларускай і рускай мовах, але і на англійскай мове.

Зараз у мінскім метрапалітэне абвяшчаюць паведамлення на беларускай і англійскай мовах, а непасрэдна ў вагонах - на рускай і англійскай. Ініцыятарам вяртання англійскай мовы ў метро стаў Мінгарвыканкам.

Дадзенае рашэнне было прынята ў сувязі з тым, што 12 лютага ў сілу ўступіў указ аб бязвізавым ўездзе ў Беларусь для грамадзян 80 дзяржаў на тэрмін не больш за 5 сутак праз «Нацыянальны аэрапорт Мінск». Адпаведна, гэтай зменай сталіца Беларусі робіць знаходжанне замежных турыстаў у Мінску больш камфортным.

Вярнуцца да спісу