29.06.2022 Гродна

З 29 чэрвеня па 1 ліпеня 2022 года, Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «ЦЭНТРКУРОРТ» бярэ ўдзел у IX форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі, на якім прэзентуе свой шматфункцыянальны, адзіны ў Беларусі сэрвіс анлайн-браніравання і аплаты турыстычных паслуг VETLIVA. Будзем рады бачыць вас на нашай выстаўнай пляцоўцы, у цэнтры горада Гродна на Савецкай плошчы, дзе нашы калегі-ўдзельнікі пазнаёмяць вас з інфраструктурай, асаблівасцямі, сэрвісам і магчымасцямі санаторыяў, аздараўленчых комплексаў, нацыянальных паркаў і запаведнікаў, аграсядзібаў і гасцініц, са славутасцямі нашый краіны. А таксама на форуме вы зможаце паўдзельнічаць у бяспройгрышнай латарэі і набыць паслугі па наступных кірунках: ● санаторыі, аздараўленчыя комплексы ● гасцініцы, сядзібы, базы адпачынку. ● экскурсіі і шматдзённыя туры. ● нацыянальныя паркі і запаведнікі ● трансфер, страхоўка, авія і чыгуначныя квіткі. Форум адбудзецца па адрасе: г. Гродня, вул. Савецкая, 6., Палац культуры тэкстыльшчыкаў. Чакаем вас!

Вярнуцца да спісу