Турысцка-рэкрэацыйная зона "Брэст"
У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 462 "Аб устанаўленні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян" от 26.12.2017 грамадзяне 77 краін маюць права на бязвізавае знаходжанне на тэрыторыі турысцка-рэкрэацыйнай зоны "Брэст" і турысцка-рэкрэацыйнага парку "Аўгустоўскі канал" на працягу 10 сутак.
Турысцка-рэкрэацыйная зона "Брэст" уключае:
2. Жабінкаўскі раён (Брэсцкая вобласць)
3. Каменецкі раён (Брэсцкая вобласць)
4. Пружанскі раён (Брэсцкая вобласць)
5. Свіслачскі раён (Гродненская вобласць)
Для бязвізавага наведвання турысцка-рэкрэацыйнай зоны "Брэст" замежнаму грамадзяніну неабходна набыць экскурсійны тур у беларускага тураператара. Пры куплі тура тураператарам грамадзяніну выдаецца дакумент, які пацвярджае права на наведванне турысцка-рэкрэацыйнай зоны "Брэст".
Замежны грамадзянін не мае права пакідаць тэрыторыю турысцка-рэкрэацыйнай зоны "Брэст".
Замежны грамадзянін, які забраняваў пражыванне ў гасцініцы, санаторыі, аграсядзібе, у кватэры, якая афіцыйна здаецца ў наем- атрымвае аўтаматычную рэгістрацыю ў органах рэгістрацыі па месцы знаходжання. Іншым замежным грамадзянам, якія плануюць знаходжанне на тэрыторыі турысцка-рэкрэацыйнай зоны "Брэст" звыш 5 сутак - трэба самастойна зарэгістравацца у органах рэгістрацыі па месцы знаходжання.
Замежны грамадзянін мае права знаходзіцца на тэрыторыі турысцка-рэкрэацыйнай зоны "Брэст" на працягу ўсяго тэрміну замоўленага тура.Пры куплі дадатковых турыстычных паслуг тэрмін знаходжання падаўжаецца. Агульны тэрмін знаходжання турыста ў бязвізавай зоне не павінен перавышаць 10 сутак,незалежна ад колькасці набытых тураў.
Пункты пропуску замежных грамадзян у турысцка-рэкрэацыйную зону "Брэст":
- "Брэст" ("Цярэспаль")
- "Дамачова" ("Славацічы ")
- "Пяшчатка" ("Полаўцы")
- пункт спрошчанага пропуску "Перароў" ("Белавежа")
- чыгуначны пункт пропуску "Брэст" ("Цярэспаль")
- пункт пропуску "Аэрапорт" Брэст"
-
Паспарт
- Медыцынскі страхавы поліс на суму не менш 10000 €, які дзейнічае ў Беларусі
- Грашовая сума ў разліку 2 базавыя велічыні на кожныя суткі знаходжання ў краіне
- Міграцыйная карта
- Дакумент, які дае права на наведванне турысцка-рэкрэацыйнай зоны "Брэст" (афармляецца турыстычнай фірмай пры замове і аплаце тура)
ШАГ 1
Запоўніць і адправіць форму, якая прыведзена ніжэй, не пазней, чым за 24 гадзіны да меркаванай даты паездкi.
ШАГ 2
Атрымаць пацверджанне на ўезд і забраніраваныя турыстычныя паслугі.