Бязвiзавы рух


Бязвізавы рэжым устаноўлены для кароткатэрміновага ўезду на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь для грамадзян наступных дзяржаў:


  • Азербайджана
  • Арменіі
  • Бразиліі
    (да 2 разоў у год да 90 дзен)
  • Венесуэлы (да 90 дзён)
  • Грузіі
  • Ізраіля
    (да 90 дзен на працягу 6 месяцаў з даты першага ўезда)
  • Казахстана
  • Катара (да 30 сутак з дня ўезда)
  • Кубы (да 30 дзен)
  • Кыргызстана
  • Македоніі (пры наяўнасці запрашэння
    ці турыстычнага ваўчара)
  • Малдовы
  • Манголіі (до 90 дней)
  • Аб'яднаных Арабскіх Эмірат( да 30 дзен)
  • Расіі
  • Сербііи (да 30 дзён)
  • Таджыкістана
  • Турцыі (да 30 дзён, агульная працягласць – да 90 дзен)
    на працягу года з даты першага ўезду)
  • Узбекістана
  • Украіны
  • Чарногорыі (да 30 дзен
    пры наяўнасці запрашэння ці турыстычнага ваўчара)
  • Эквадора (да 30 дзен з даты ўезду, агульная працягласць – 90 дзен
    на працягу аднаго каляндарнага году)
  • Кітая (для групавых турыстычных паездак)  


Бязвізавы ўезд на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь на працягу 5 сутак

Міністэрства замежных спраў зацвердзіла спіс краін, грамадзянам якіх не патрабуецца віза для ўезду на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь. Новы ўказ "Аб усталяванні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян", які ўступіў у сілу 9 студзеня 2017 года, дазваляе грамадзянам 80 краін свету знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі без візы на працягу 5 дзён. Бязвізавы ўезд у Беларусь распаўсюджваецца на 39 еўрапейскіх краін (разам з Еўрасаюзам), а таксама Бразілію, Інданэзію, ЗША, Японію і іншыя дзяржавы. 

Бязвізавае наведванне прадугледжана пры ўмове ўезду праз пункт пропуску Дзяржаўная мяжа Нацыянальны аэрапорт Мінск для грамадзян 80 краін, у тым ліку 39 еўрапейскіх і ЗША.

Неабходныя дакументы:
  • Паспарт;
  • Медыцынскі страхавы поліс на суму не менш 10000 €, які дзейнічае ў Беларусі;
  • Грашовая сума ў разліку 2 базавыя велічыні на кожныя суткі знаходжання ў краіне;
  • Дадаткова для грамадзян В'етнама, Гаіці, Гамбіі, Гандураса, Індыі, Кітая, Лівана, Намібіі, Самоа: шматразовая віза дзяржаў ЕС або Шэнгенскай зоны з адзнакай аб ўездзе на іх тэрыторыю і авіябілетаў з пацвярджэннем у іх вылету з Нацыянальнага аэрапорта "Мінск" на працягу 5 дзён з даты ўезду.


Бязвізавы ўезд на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь на працягу 10 сутак

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 462 "Аб устанаўленні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян" ад 26.12.2017 грамадзяне 77 дзяржаў маюць права на бязвізавае знаходжанне на тэрыторыі турысцка-рэкрэацыйнай зоны "Брэст" і турысцка-рэкрэацыйнага парку "Аўгустоўскі канал" на працягу 10 сутак.

Неабходныя дакументы:
  • Паспарт;
  • Медыцынскі страхавы поліс на суму не менш 10000 €, які дзейнічае ў Беларусі;
  • Грашовая сума ў разліку 2 базавыя велічыні на кожныя суткі знаходжання ў краіне;
  • Міграцыйная карта (выдаецца пры перасячэнні мяжы);
  • Дакумент, які дае права на наведванне турысцка-рэкрэацыйнай зоны "Брэст" ці турысцка-рэкрэацыйнага парку "Аўгустоўскі канал", выдадзены турыстычнай фірмай пры куплі экскурсійнага тура.