Транзіт праз Беларусь

Транзіт праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца ў тэрмін, які не правышае двух сутак з дня ўезду ў Рэспубліку Беларусь, за выключэннем выпадкаў вымушанага прыпынку


Для транзіту замежныя госці павінны мець наступныя дакументы:

  • Замежны пашпарт;
  • Транзітная віза Рэспублікі Беларусь (акрамя выпадкаў, калі транзітная віза не патрэбна);
  • договор медицинского страхования (кроме лиц, которые не подлежат обязательному страхованию);
  • Дагавор медыцынскага страхавання (акрамя асоб, якія не павiнны мець дагавор страхавання);
  • Дакумент на вяртанне ў дзяржаву грамадзянства або пражывання (у выпадку страты пашпарта на тэрыторыі Беларусі);
  • Кіроўца транспартнага сродку павінен мець страхавы сертыфікат сапраўдны на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і які пацвярджае страхаванне грамадзянскай адказнасці ў дзяржаве – удзельніцы сістэмы «Зялёная карта»;
  • Неабходна мець сродкі для пакрыцця расходаў (не менш 5 базавых велічынь на кожны дзень транзітнага праезду (60 USD));


Да вымушаных прыпынкаў адносяцца:

  • стыхійныя бедствы, аварыі і іншыя надзвычайныя сітуацыі прыроднага і тэхнагеннага характару, якія затрымліваюць рух транспартнага сродку;
  • неабходнасць рамантаваць транспартны сродак;
  • хвароба – у выпадку, калі згодна з заключэннем медыцынскай ўстановы Рэспублікі Беларусь яго далейшы рух і/або асобы, якая едзе разам з ім, уяўляе небяспеку для іх жыцця і здароўя;
  • непрадбачаныя затрымкі ў пункце перасадкі – пры перасадцы з аднаго віду транспарту на іншы;
  • іншыя непрадбачаныя абставіны, якія перашкаджаюць далейшаму наследаванню.

Транзітны праезд праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь без віз ажыццяўляецца ў выпадках

  • пры наяўнасці іншых віз Рэспублікі Беларусь, якія прадастаўляюць замежніку права на перасячэнне Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь;
  • пры здзяйсненні пасажырамі паветранага транспарту бесперасадачных палётаў праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь;
  • пры руху ў краіну прызначэння на самалётах міжнародных авіяліній з перасадкай у аэрапорце Рэспублікі Беларусь, наяўнасці ў пасажыраў дакументаў на права ўезду ў гэтую краіну прызначэння і авіябілетаў з пацвярджэннем у іх даты вылету з аэрапорта перасадкі, калі перыяд знаходжання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь не будзе перавышаць 24 гадзін. Пры гэтым пасажыры не маюць права выхаду за межы спецыяльна выдзеленай для іх тэрыторыі аэрапорта;
  • грамадзянамі краін, з якімі Рэспубліка Беларусь мае адпаведныя пагадненні аб бязвізавых паездках грамадзян;
  • пры ўсталяванні Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь бязвізавага парадку ажыццяўлення транзітнага праезду (транзіту) праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь.
  • Украіна (на працягу 30 дзён з даты ўезду).;

Для атрымання дадатковай інфармацыі аб правілах і парадку перасячэння дзяржаўнай граніцы вы можаце скарыстацца: Кругласутачным тэлефонам «гарачай лініі» па пытаннях перасячэння дзяржаўнай граніцы +375-17-216-26-12