Перасячэнне дзяржаўнай мяжы

Для таго каб працэдура ўезду ў Рэспубліку Беларусь прайшла для Вас без праблем, неабходна ведаць і памятаць, што пры перасячэнні дзяржаўнай мяжы ўсе асобы павінны выконваць пэўныя правілы паводзінаў.


Грамадзянам у пунктах пропуску забараняецца:

  • Пакідаць грошы ў дакументах, якія прад'яўляюцца для праверкі
  • Прапаноўваць і (або) перадаваць службовым асобам якія-небудзь матэрыяльныя каштоўнасці, прапаноўваць і (або) прадастаўляць выгады маёмаснага характару
  • Весці фота-, відэаздымку, размовы па мабільных тэлефонах
  • Здзяйсняць іншыя дзеянні, якія перашкаджаюць ажыццяўленню пагранічнага і іншых відаў кантролю.


На тэрыторыі паміж дзяржаўнай граніцай і адпаведным пунктам пропуску забараняецца:

  • Стаянка транспартных сродкаў;
  • Пасадка і высадка пасажыраў
  • Выкананне пагрузачна-разгрузачных работ
  • Знаходжанне фізічных асоб, не звязанае з перасячэннем дзяржаўнай граніцы.

Памятайце!

За парушэнне грамадзянамі дадзеных патрабаванняў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць (папярэджанне альбо накладанне штрафу ў памеры да пяцідзесяці базавых велічынь (з 01.01.2019 базавая велічыня складае 25,5 BYN ) у адпаведнасці з артыкулам 23.32 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.