Ёсць пытанне? +375 (29) 115-49-49, + 7 (499) 350-84-49

Вiза ў Беларусь

Для ўезду ў Беларусь большасці замежных гасцей неабходна атрымаць візу (умовы бязвізавага ўезду ў Рэспубліку Беларусь).

Агульныя звесткі аб візах ў Беларусь

У Рэспубліцы Беларусь прадугледжаны наступныя тыпы ўязных віз:

  • B – транзітная;
  • C – кароткатэрміновая, тэрмінам дзеяння да 90 дзён;
  • D – доўгатэрміновая, тэрмінам дзеяння да 1 года з правам знаходжання да 90 дзён, калі іншае не прадугледжана міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь.
Тып візы Колькасць заездаў Тэрмін знаходжання
Аднаразовая аднакратны ўезд не больш за 90 сутак
Двухразовая двухразовы ўезд не больш за 90 сутак
Шматразовая шматразовы ўезд (больш за 2 разы) не больш за 90 сутак


Выпадкі адмовы ў выдачы віз

Рэспубліка Беларусь заўсёды рада вітаць у сябе замежных гасцей. Аднак існуе шэраг прычын, па якіх пасольскія і консульскія ўстановы могуць адмовіць у выдачы ўязной візы.


Выпадкі адмовы ў выдачы віз ў Беларусь:

  • госць парушыў правілы перасячэння дзяржаўнай мяжы або мытныя правілы. Аднак калі парушэнне будзе ліквідавана, ўезд можа быць дазволены;
  • тэрмін дзеяння пашпарта або іншага дакумента для выезду за мяжу заканчваецца за 90 або менш дзён да меркаванага выезду з Беларусі;

  • замежны госць асуджаны ў Беларусі ці іншай краіне за злачынства, і яго судзімасць не знята;

  • падчас знаходжання ў Беларусі замежны госць прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці на працягу года 2 разы і больш, пры гэтым яе тэрмін яшчэ не скончыўся;

  • падчас знаходжання ў Беларусі госць прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці, быў аштрафаваны і не заплаціў штраф у адпаведны тэрмін;

  • замежны госць не можа пацвердзіць, што валодае неабходнымi фiнансавымi рэсурсамі для пакрыцця расходаў па знаходжанню ў Беларусі цi не можа даць гарантыі, што патрэбная сума ў яго з'явіцца пазней;

  • падчас папярэдняга візіту ў Беларусь скончыўся тэрмін яго часовага знаходжання;

  • у работнікаў пасольскіх і консульскіх устаноў, супрацоўнікаў памежнай службы маюцца падазрэнні, што госць можа застацца ў Беларусі пасля заканчэння тэрміну часовага знаходжання;

  • візіт замежнага госця ў Беларусь пагражае інтарэсам нацыянальнай бяспекі, грамадскаму парадку, правам, свабодам або здароўю грамадзян Беларусі і іншых асоб;

  • ўезд ў Беларусь абмежаваны па рашэнні краін-удзельніц міжнароднага дагавора або міжнароднай арганізацыі.


Прапануем вам сур'ёзна паставіцца да падрыхтоўкі неабходных дакументаў для атрымання візы.

Калі ў Вас ёсць пытанні цi сумненні, звярніцеся за дапамогай да супрацоўнікаў дыпламатычных устаноў або прадстаўнікам прымаючай арганізацыі.