Фільтр
Сартаваць па:
рэкамендацыі
Гасцініца г. Чачэрск
Гасцініца г. Чачэрск
Утульная гасцініца ў Чачэрску ў Гомельскай вобласці Невялікая гасцініца размешчана ў самым цэнтры горада Чачэрск па адрасе вуліца Гагарына, 18Б. Ціхае і ўтульнае месца ідэальна падыходзіць для адпачынку. Недалёка цячэ рака Чачора і размешчана гарадская зона адпачынку — палацава-паркавы ансамбль Чарнышовых. У пешай даступнасці ад гасцініцы знаходзяцца прадуктовыя крамы, кінатэатр, аддзяленні пошты, банкаматы, рынак, крамы касметыкі і інш. Пражыванне ў камфортных нумарах гасцініцы Для адпачынку гасцей горада ў гасцініцы ў Чачэрску даступныя 19 нумароў блокавага тыпу — аднамесныя, двухмесныя і трохмясцовыя, а таксама двухмесны двухпакаёвы. У кожным нумары адпачывальнікам прапануюць: зручны ложак і мяккую мэблю для адпачынку; санвузел у блоку; тэхніку: тэлевізар, чайнік, халадзільнік. Засяліцца ў гасцініцу можна ў любы час сутак — стойка рэгістрацыі працуе кругласутачна. Займальныя прагулкі па горадзе Недалёка ад гасцініцы знаходзяцца найпрыгажэйшыя славутасці горада Чачэрск. Пасля адпачынку ва ўтульных нумарах турысты могуць схадзіць на займальную прагулку і наведаць: гарадскую Ратушу; царкву Праабражэння Гасподняга; парк адпачынку. У 70 км ад Чачэрска знаходзіцца Гомель, у якім таксама ёсць шмат чаго цікавага. У падрабязным гайдзе па горадзе можна даведацца, куды схадзіць, дзе перакусіць і што паглядзець у горадзе над Сожам!
  • вул. Гагарына, 18Б, 247152, Чачэрск, Гомельская вобласць, Беларусь
  • Пандус
  • Размяшчэнне з хатнімі жывёламі забаронена
Гасцініца Гомельскага дзяржцырка
Гасцініца Гомельскага дзяржцырка
Сяміпавярховы будынак гасцініцы цырка было уведзена у строй 15 кастрычніка 1974 года. У гасцініцы маюцца як стандартныя аднамесныя і двухмесныя нумары, так і камфартабельныя нумары вышэйшай катэгорыі - практычна утульныя двухпакаёвыя кватэры. Усе нумары абсталяваны лічбавым тэлебачаннем (47 каналаў). У Гасцінца на кожным паверсе размешчаны кухонныя блокі, на першым паверсе маецца цырульня. Гасцініца (разам з цыркам у будынку па суседству) мае зручнае размяшчэнне у цэнтры горада, дзе праходзіць вялікая колькасць маршрутаў грамадскага транспарту. Побач з гасцініцай - бясплатная паркоўка і платная аўтастаянка. У межах 15 хвілін хады ад гасцініцы і цырка знаходзяцца: Усе асноўныя славутасці горада (Цэнтральны парк культуры і адпачынку - Гомельскі палацава-паркавы ансамбль, музеі, помнікі, фантаны і інш.); Культурна-забаўляльныя цэнтры (тэатры, кінатэатры, канцэртныя залы, цэнтры вольнага часу, цэнтральны стадыён, басейн, трэнажорная залы, салярыі); Установы грамадскага харчавання (кафэ, бары, піцэрыі, рэстараны, бістро, сталовыя); Гандлёвыя цэнтры, цэнтральны рынак; Вакзал, цэнтральны паштамт, аддзяленні сувязі, аддзяленні банкаў.
  • вул.Савецкая, 27а, 246003, Гомель, Гомельская вобласць, Беларусь
  • Размяшчэнне з хатнімі жывёламі забаронена
  • Wi-Fi ў нумарах
Гасцiнiца ГУ Беларуская МВС
Гасцiнiца ГУ Беларуская МВС
Гастiнiца размешчана недалека ад Мiнска у паселку Прывольны, вулiца Мiра 23, корпус 2 (на скрыжаваннi трасы М1,М4,М5), у 10 км ад ст.м. Магiлеуская i 23 км ад аэрапорта.  Асноуныя перавагi: -дэмакратычныя кошты ад 25-61 руб/суткi (2-х i 3-х мясцовыя нумары катэгорыi "Стандарт" i адно/двухмесныя нумары катэгорыi "Люкс") -арганiзацыя харчавання (сняданкi/вячэры ад 7-9 рублеу, кава-брэйкi фуршэты, банкеты) -банкетная i  VIP -зала на 120 пасадачных месцау -паркоука для легкавых i грузавых аутамабiляу (ад 6-8 руб/сут) -паслугi цырульнi,масажны i манiкюрны кабiнеты -паслугi па арганiзацыi нарад (канферэнц-зала з сучасным абсталяваннем i умяшчальнасцю да 20 чалавек) -у крокавай даступнасцi банк ,аптэка, крамы, прыпынак грамадскага транспарту .
  • Мiнскi раен, вулiца Мiра 23, корпус 2, 223062, Мiнская вобласць, Беларусь
  • Wi-Fi
  • Прасавальны пакой
Гасцініца Губернская
Гасцініца Губернская
Сучасная гасцініца Губернская ў Магілёве Госці горада на Дняпры могуць з камфортам размясціцца ў сучаснай гасцініцы «Губернская». Яна знаходзіцца ў самым цэнтры Магілёва на галоўнай пешаходнай вуліцы Ленінскай, якая абавязковая да наведвання падчас аглядных экскурсій па горадзе. Поруч з гасцініцай размешчаны гандлёвыя цэнтры, аддзяленні банка, буйны бізнэс-цэнтр, крамы, кавярні, ірландскі паб і шматлікае іншае. Усім адпачывальнікам падаюцца бясплатныя месцы на ахоўнай паркоўцы. Нумарны фонд гасцініцы «Губернскай» Сучасная гасцініца па праве лічыцца адной з лепшых у Магілёве — ёй прысвоены статус 4 зоркі. У комплексе ёсць розныя нумары для турыстаў: аднамесны і двухмесны стандарт, аднамесны single, паўлюкс і люкс. Кожны госць гатэля можа падабраць сабе падыходны для адпачынку варыянт. У кошт нумара ўключаны сняданак «шведскі стол». Паабедаць і павячэраць можна ў кафэ гасцініцы, там прапануюць стравы еўрапейскай кухні. Інтэр'ер пакояў гасцініцы «Губернскай» — гэта сучасны дызайн у светлых класічных тонах. Зручная новая мэбля, мяккія ложкі і ўтульнае становішча дазволяць з камфортам адпачыць усім ахвотнікам. У нумарах ёсць уся неабходная тэхніка: кандыцыянер, тэлевізар з плоскім экранам, халадзільнік, міні-бар, прас, фен і інш. У ванным пакоі гасцям падаецца гігіенічнае і туалетнае прыладдзе. На ўсёй тэрыторыі гасцініцы даступны бясплатны Wi-Fi. Адпачынак і турызм у гасцініцы «Губернскай» у Магілёве Тыя, хто пражывае ў гасцініцы, могуць скарыстацца паслугамі SPA-комплексу і сауны, наведаць трэнажорную залу і згуляць у більярд. Размяшчэнне «Губернскай» дазваляе адправіцца на экскурсіі прама з парога будынка. У падрабязным гайдзе па Магілёве ёсць уся інфармацыя пра горад, куды схадзіць і што паглядзець.
  • вул. Ленінская, 56, 212030, Магілёў, Магiлёўская вобласць, Беларусь
  • Wi-Fi
  • Дзіцячы ложак
Гасцініца Днепр
Гасцініца Днепр
Адпачынак у сучаснай гасцініцы «Днепр» у Рэчыцы Выдатны варыянт для пражывання ў Рэчыцы — гасцініца «Днепр». Кошты на адпачынак у гэтым комплексе падыдуць для любога бюджэту. Пры гэтым для пражывання турыстаў прапануюць толькі самыя лепшыя ўмовы. Гасцініца размешчана па адрасе вуліца Сняжкова, дом 3а — гэта зусім недалёка ад цэнтра горада. У пешай даступнасці знаходзяцца крамы, аптэка, спартыўныя аб'екты. Таксама недалёка ад комплексу размешчаны парк Перамогі і працякае рака Днепр. Камфортнае пражыванне ў гасцініцы «Днепр» У гасцініцы «Днепр» адначасова могуць пражываць да 152 турыстаў. Для іх даступныя нумары рознай ступені камфортнасці: аднапакаёвы аднамесны нумар у блоку; аднамесны нумар павышанай камфортнасці; двухмесны нумар з 2 асобнымі ложкамі; апартаменты і студыя. У кожным пакоі для турыстаў створаны аптымальныя ўмовы для адпачынку — ёсць зручны ложак, мэблевы гарнітур, тэлевізар, халадзільнік. У бюджэтных нумарах санвузел знаходзіцца ў блоку. У грамадскіх зонах даступны бясплатны Wi-Fi. У будынку гасцініцы ёсць утульны рэстаран на 120 месцаў, дзе турысты могуць паспрабаваць стравы еўрапейскай ці нацыянальнай кухні. Для правядзення бізнэс-сустрэч, майстар-класаў ці семінараў у комплексе ёсць канферэнц-зала з усім неабходным. На вуліцы абсталявана ахоўная паркоўка для транспарта. Гасцініца «Днепр»: ідэальнае месца для адпачынку У спартыўным комплексе недалёка ад гасцініцы можна наведаць трэнажорную залу, пагуляць у більярд, паплаваць у басейне і расслабіцца ў сауне. Напракат можна ўзяць веласіпеды і адправіцца на аглядную экскурсію па горадзе. У 50 км ад Рэчыцы знаходзіцца другі па вялічыні горад Беларусі — Гомель. Што там паглядзець і куды схадзіць, мы расказвалі ў гайдзе ў нашым Блогу!
  • вул. Сняжкова, 3а, 247500, Рэчыца, Гомельская вобласць, Беларусь
  • Размяшчэнне з хатнімі жывёламі забаронена
  • Wi-Fi ў грамадскіх зонах
  • Паркоўка
  • Wi-Fi
  • Пандус
  • Вулічная паркоўка
Гасцініца Кобвар
Гасцініца Кобвар
Гасцініца Кобвар - гасцініца эканом класа на 20 месцаў. У гасцініцы ёсць двухмесныя і трохмесныя нумары. Магчыма месцаванне аднаго чалавека ў нумары. Для турыстаў якія вандруюць на аўтамабілях прадугледжана аўтастаянка. Гасцініца Кобвар знаходзіцца на трасе М12. Ад М1 3 км у бок мяжы з Украінай.  На тэрыторыі ёсць вялікая зялёная зона з альтанкай і мангалам і будынак кафэ (працуе цэладзённа), у якім ёсць магчымасць  заказаць сняданак у нумар. 
  • вул. Дзяржынскага, д.22, 225862, Кобрынскі раён, в.Пецькі , Брэсцкая вобласць, Беларусь
  • Wi-Fi
  • Размяшчэнне з хатнімі жывёламі дазволена
  • Пандус
  • Размяшчэнне з хатнімі жывёламі забаронена
  • Wi-Fi ў грамадскіх зонах
  • Wi-Fi
  • Нумары для гасцей з абмежаванымі магчымасцямі
  • Пандус