Зімовы сад у Гомелі

Гомель

Паркі, скверы

Будынак Зімовага саду ў Гомелі быў пабудаваны ў першай палове 19 стагоддзя адначасна з тым, як пачалося будаванне самаго палаца-паркавага ансамбля. Кожны з уладальнікаў маёнтка спрабаваў з будынка Зімовага саду зрабіць штосьці сваё, што, па іх думцы, адпавядала духу часу. Першапачаткова, ён быў прыстасаваны як будынак для цукровага завода, але і тут думкі гісторыкаў разыходзяцца. Тое, што будынак будаваўся для цукровага завода – гэта адна з версій. Па іншых версіях гаворыцца, што будынак выкарыстоўваўся як дом для прыслугі графа ці ж як вайскова-паходная канцылярыя графа. Праз некаторы час граф вырашыў прыстасаваць гэты будынак пад дваранскае вучылішча і прыбудаваць яшчэ два паверха.

Пераабсталёўваць пабудову было вырашана ў 1887 годзе. Зімовы сад з'яўляецца помнікам архітэктурнага значэння і значнай часткай Гомельскага палаца-паркавага ансамбля Румянцавых-Паскевічаў. Апошні ўладальнік маёнтка Ф.І. Паскевіч любіў вельмі рэдкія віды раслін, а для гэтага ў яго быў падыходзячы будынак. Так і было вырашана пераабсталёўваць цукровы завод пад аранжарэю, дзе захоўваліся рэдкія і ўнікальныя віды раслін. У склепе пад будынкам былі пабудаваны дзве рускія печкі, якія дапамагалі рэгуляваць патрэбную тэмпературу для раслін. Сцены ўсярэдзіне будынка былі выкладзены прыроднымі мінераламі, што было, не толькі неверагодна прыгожа, але і стварала магчымасць узросту пакручастых раслін, якія стваралі жывы дыван.

Граф Паскевіч ствараў унікальную аранжарэю. У 1888 годзе ён пасадзіў рэдкі від пальмы Хамеропс, якая расце ў Зімовым садзе і да гэтага часу. На сённяшні дзень калекцыя саду налічвае каля 18 відаў субтрапічных раслін. Калекцыя саду папаўняецца штогод за кошт падарункаў гараджан, турыстаў і розных арганізацый горада.

Што вельмі важна, у часы Вялікай Айчыннай вайны, будынак Зімовага саду і расліны практычна не папакутавалі.

Акрамя раслін у Зімовым садзе сёння ёсць калекцыя рэдкіх рыб, чарапах, трусоў і марскіх свінак.

Недалёка ад Зімовага саду размешчана вежа старога цукровага завода. У ёй ёсць назіральная пляцоўка і вітая лесвіца. У часы Паскевічаў яе выкарыстоўвалі для агляду. У той час сярод гараджан яна карысталася вялікай папулярнасцю, а сёння патрабуе рэстаўрацыйных прац.

Зімовы сад размешчаны ў маляўнічым месцы парка, каля лебядзінага возера.

Госці горада і самі гараджане наведваюць Зімовы сад, цешацца рэдкімі відамі раслін. У ім пануе атмасфера спакоі, супакаення.

Наведванне Зімовага саду ўваходзіць у экскурсію па Палаца-паркавым ансамблі Румянцавых-Паскевічаў у Гомелі, таму абавязкова нацешыцеся адным з самых прыгожых месцаў маёнтка!

Карта месцазнаходжаньня


Вярнуцца да спісу

Прапануем

, Гомель , Беларусь
  • Адлегласць да аэрапорта: 315 km
Пражыванне
, Гомель , Беларусь
  • Адлегласць да аэрапорта: 314 km
Пражыванне
, Гомель , Беларусь
  • Адлегласць да аэрапорта: 315 km
Пражыванне