Будынак банка ў Баранавічах

Баранавічы

Архітэктура, вытворчыя будынкі

Будынак банка ў Баранавічах – гэта пабудова пачатку XX стагоддзя. Яго будаўніцтва вялося два гады - з 1927 па 1929. На сённяшні дзень пабудова з'яўляецца помнікам архітэктуры, які ахоўваецца дзяржавай. Першапачаткова банк быў польскім, таму і захоўваліся там сродкі польскай казны. Пабудаваны ён быў таму, што ў тыя цяжкія для эканомікі часы лютавала інфляцыя... Але пра ўсё па парадку.

Прычыны неабходнасці будаўніцтва

У Польшчы празмерна выпускаліся грошы, а гэта значыць, што з кожным годам патрабавалася ўсё больш і больш пабудоў, якія будуць выконваць функцыю сховішча. Будаўніцтва банка ў Баранавічах ўваходзіла ў планы буйнамаштабнага праекта па павелічэнню банкаўскіх работнікаў і ўзвядзенню адпаведных будынкаў.

Праект баранавіцкага банка распрацоўваўся нароўні з іншымі будынкамі падобнага функцыяналу. Над імі працавалі польскія архітэктары і дызайнеры. Магчыма, менавіта таму, гледзячы цяпер на банкаўскi будынак, можна зразумець якія культурныя плыні ахоплівалі не Беларусь, а Польшчу ў той час.

Банк у Баранавічах: ад пачатку і да канца

Гэта не адзіная пабудова падобнага тыпу, якая з'явілася на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў той час. Многія банкі будаваліся менавіта па такім праекце, таму вонкава яны падобныя паміж сабой. Але ўсе пабудовы такога тыпу маюць адну асаблівасць. Вынiкамi Першай Сусветнай Вайны стаў недахоп жылплошчы, таму ў банках было прадугледжана размяшчэнне кватэр на верхніх паверхах. Іх займалі сем'і служачых і работнікаў фінансавай структуры банка.

Аўтарам праекта банка ў Баранавічах быў Станіслаў Фiласевiч - архітэктар, які вёў актыўную дзейнасць у распрацоўцы фінансавых пабудоў 20-х гадоў мінулага стагоддзя. Унутраным афармленнем займаўся ўжо іншы архітэктар - Тадэвуш Рытароўскi.

Пабудова ўзводзілася ў адпаведнасці з канонамі неакласіцызму, вельмі папулярнага ў пачатку XX стагоддзя. Гэты стыль адрозніваецца ад іншых манументальнасцю і асабліва падкрэсленай параднай прадстаўнічасцю.

Першапачаткова пабудова была двухпавярховай: першы паверх займала аддзяленне банка і фінансавае сховішча, а на другім паверсе размяшчаліся кватэры супрацоўнікаў. Пазней быў прыбудаваны трэці паверх, і адбылася перапланіроўка. Паводле змен, будынак падзяліўся на дзве часткі: жылую і службовую.

У жылой частцы размясціліся дзве трохпакаёвыя кватэры, асобная ванная і кухня для супрацоўнікаў. Службовая частка ўключала ў сябе кабінет дырэктара, гардэроб, вестыбюль, залу для перамоў, залу для работы з наведвальнікамі, браніраванае сховішча, архіў і сталовую для супрацоўнікаў.

Да нашых дзён будынак банка ў Баранавічах дайшоў менавіта ў такім стане. Яго вонкавае аблічча некалькі разоў рэканструявалася, але змены былі нязначныя. З цягам часу, а таксама пад уплывам некалькіх раздзелаў тэрыторыі, Другой Сусветнай Вайны і многіх іншых рэспубліканскіх падзей банк перастаў належаць палякам. Цяпер тут размяшчаецца аддзяленне нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.

 

Карта месцазнаходжаньня

Вярнуцца да спісу