Сядзіба Ельскіх «Ігнацічы» у вёсцы Калініна

Калініна

Сядзібы, палацы, замкі

Мала хто ведае, што каля самога горада Мінска, у маленькай вёсачцы, схаваліся руіны, якія лічацца культурнай спадчынай. Калі вельмі хочацца пазнаёміцца са старадаўнімі маёнткамі і сядзібамі, то абавязкова трэба наведаць сядзібу шляхцічаў Ельскіх «Ігнацічы» у вёсцы Калініна. Некалі даўно сама вёска насіла назву «Ігнацічы», але прыйшла савецкая ўлада і вырашыла, што варта яго змяніць, і вёску сталі называць Калініна. Дакладных звестак пра гісторыю сядзібы вельмі мала, але лёс яе ўнікальны.

Ля самага ўваходу на тэрыторыю, дзе некалі размяшчаўся маёнтак шляхцічаў Ельскіх, стаіць высокая таблічка, на якой можна прачытаць, што маёнтак з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
Углыб парка вядзе пясчаная дарожка, у пачатку якой з аднаго толькі боку знаходзіцца цагляны пастамент. Некалі іх было два і на іх былі размешчаны скульптуры. 

У самым цэнтры парку размешчаны маёнтак. Апошнім яго ўладальнікам быў пан Вільгельм Ельскі. Ён вельмі любіў разводзіць кветкі, таму ранней маёнтак быў саўсіх бакоў, знадворку і ўнутры, упрыгожаны кветкамі. Адных толькі разнавіднасцяў руж было больш за 480! Шмат раслін ён прывозіў з Афрыкі і Паўднёвай Амерыкі. Можна нават уявіць, які цудоўны водар панаваў на тэрыторыі парку!

Сам па сабе дом быў невялікім. Яго галоўным упрыгожваннем лічыўся пакаты дах са слыхавым акенцам. Аднак, падчас пажару, дах вельмі моцна пацярпеў. Савецкія ўлады вырашылі, што аднаўляць яго першапачатковае аблічча няма сэнсу, і зрабілі на доме звычайны дах. 

З часоў пана на вокнах захаваліся каваныя ўзоры, якія і цяпер упрыгожваюць дом.
Над дзвярыма дома практычна не захаваўся рэльефны картуш. Гісторыкі кажуць, што гэта мог быць фамільны сімвал, але дакладных пацверджанняў таму няма. У ім прасочваюцца дзве галіны, якія цягнуцца над дзвярыма. Адны даследчыкі сцвярджаюць, што гэта сімвал галін руж, якія разводзіў шляхціц; іншыя лічаць, што гэта дзве перакрыжаваныя стралы, якія былі сімвалам радавога герба Ельскіх. Але, так ці інакш, кожны турыст, які прыязджае паглядзець маёнтак, знойдзе ў гэтым нешта сваё, што дапаможа яму пафантазіраваць над тым, як быў уладкаваны ў сядзібе побыт у часы Ельскіх.

У 1914 годзе Вільгельм Ельскі пачаў займацца рэканструкцыяй замка. У кожным пакоі быў камін, упрыгожаны блакітнай ці ружовай пліткай, статуэткі і медальёны, якім і ўпрыгожвалі пакоі. У Вільгельма Ельскага была сабрана вялікая калекцыя палотнаў вядомых у той час мастакоў. Але неўзабаве пачаўся перыяд раскулачвання, і Вільгельму прыйшлося аддаць сядзібу савецкім уладам. Яму было дазволена жыць у ёй да 1917 года. Вільгельм не здаваўся: ён хацеў захаваць сядзібу, прапаноўваў адкрыць у ёй музей. Але савецкія ўлады вырашылі ўсё па-іншаму: будынак пуставаў, а ўнікальныя прадметы роду Ельскіх былі распраданы, і цяпер яны, паводле сведчанняў гісторыкаў, выстаўляюцца ў розных музеях свету.

Тэрыторыю дома ўпрыгожваў захапляльнай прыгажосці парк, у якім, акрамя рэдкіх відаў кветак, былі пасаджаны і рэдкія разнавіднасці дрэў. Цяпер захаваўся люпін, які разводзіў Вільгельм Ельскі, і чатыры рэдкіх дрэва, якія адразу ж вылучаюцца на фоне іншых.

Зараз ад сядзібы застаўся толькі закінуты будынак маёнтка і парк, які вясной і летам дорыць сваім наведвальнікам прыемны водар. Гуляючы па прыгожых алеях парка, можна зазірнуць у гісторыю роду Ельскіх, пафантазіраваць аб жыцці ў той час.

Карта месцазнаходжаньня

загрузка карты...

Зварот да спісу