Сядзіба Бохвіцаў у вёсцы Падароск

Падароск

Сядзібы, палацы, замкі

Прыгожае мястэчка Падароск, праз якое працякае невялікая рэчачка Зальвянка, знаходзіцца на Гродзеншчыне, у Ваўкавыскім раёне, побач з месцам, дзе ўступае ў свае ўладанні Брэсцкая вобласць. Раней Падароск быў выдатна развітым мястэчкам.

Упершыню Падароск упамiнаецца ў дзяржаўных хроніках у XVI стагоддзі. Дакладна вядома, што ў горада Падароск было нават магдэбургскае права, асаблiва прэстыжнае па тых часах. У выніку аднаго з падзелаў Рэчы Паспалітай Падароск папоўніў склад Расійскай імперыі, таксама належаў да ліку польскіх земляў, пакуль канчаткова не ўвайшоў у склад БССР. Зараз маляўнічае мястэчка не мае такой славы, якая была ў яго раней, але тут ёсць тое, чым можа па праву ганарыцца кожны беларус. Гэта сядзіба Бохвіцаў у вёсцы Падароск, якая захавалася да нашых дзён.

Лічыцца, што дадзенай сядзібай першапачаткова валодаў заможны род Чачотаў, пакуль у сярэдзіне XIX стагоддзя яна не перайшла ва ўласнасць сына знакамiтага філосафа з рода Бохвіцаў Рамана, па ініцыятыве якога шыкоўны дом і яго наваколлі змяніліся да непазнавальнасці ў станоўчы бок. Цудоўны дом быў пабудаваны ў папулярнай тады стылістыцы класіцызму, меў форму прамавугольніка і складаўся з галоўнага фасада з тэрасай і масіўных калон. Будынак быў накрыты высокім дахам, а два паверхі завяршаліся прасторнай мансардай. Знаходзіўся дом у акружэнні багатага парку, дзе пераважалі не экзатычныя, а мясцовыя дрэвы. Цікава, што раней заможныя гаспадары маёнтка валодалі нават невялікім спiртазаводам і млынам.

Савецкі перыяд вызначыўся тым, што спрабаваў падпарадкаваць дом разам з пабудовамі пад патрэбы савецкай дзяржавы. Дакладна вядома, што ў сядзібным доме размяшчалася кіраўнiцтва мясцовага саўгаса і навучальная ўстанова. У цяперашні час захаваўся не толькі дом з прасторным паркам, але і гаспадарчыя пабудовы, у тым ліку частка агароджы з цэглы і масіўная брама на ўездзе ў знакамiтую сядзiбу.

Самае цікавае, што не так даўно маёнтак Бохвіцаў быў набыты прадпрымальнікам з Расійскай Федэрацыі. Хаця доўгія часы выдатная сядзіба здымалася з таргоў па той прычыне, што заявак ад жадаючых на яе набыццё зусiм не паступала. Зараз сядзіба знаходзіцца на рэканструкцыі, і ў расiйскага ўладальніка на яе сапраўды напалеонаўскія планы: ад адкрыцця ўтульнай карчмы да шыкоўнай гасцініцы і іншых турыстычных атрыбутаў. Нягледзячы на працяглую рэканструкцыю старажытнай беларускай сядзiбы, у гэтыя цiкавыя мясцiны па-ранейшаму працягваюць наведвацца турыстычныя групы са шматлiкiх закуткоў Беларусi, а таксама з замежных краiн, якія жадаюць дакрануцца да такога далёкага i адначасова блiзкага мінулага.

А пакуль сядзіба Бохвіцаў у вёсцы Падароск знаходзіцца ў стане рэканструкцыі і цешыць шматлікіх наведвальнікаў сваёй натуральнасцю, дзе таксама маецца свой плюс. Да знакамiтай здзелкi з расiйскiм прадпрымальнiкам сядзіба Бохвіцаў знаходзілася на балансе мясцовага саўгаса. Працяглы час будынак быў закінуты, нiхто iм не цiкавiўся. Парк знаходзіўся ў запусценні, а вокны дома былі забітыя.

Карта месцазнаходжаньня


Зварот да спісу