Узнясенская царква ў вёсцы Мілаславічы

Міласлававічы

Цэрквы, касцёлы, саборы, манастыры

У XVI стагоддзі Мілаславічы былі адным з найбуйнейшых населеных пунктаў на карце цяперашняй Беларусі. Паселішча ўзнікла прыкладна ў гэты ж час на рацэ Іпуць. Назве аграгарадка ў Клімавіцкім раёне прыпісваюць 2 версіі паходжання. Адны кажуць, што яна пайшла ад старажытнарускага імя Міласлаў, нашчадкаў якога звалі Мілаславічамі. А іншыя звязваюць з прыездам на гэтыя землі рускай імператрыцы Кацярыны Другой. Лічыцца, што рускай імператрыцы тут наладзілі вельмі цёплы прыём. Ад'язджаючы, яна ўсклікнула: «Як тут міла і слаўна!».

У другой палове XIX стагоддзя тут адкрылі школу граматы, двухкласную школу пры царкоўным прыходзе. У гэты ж час ўладальнікі Мілаславіч Мярэшчскія пабудавалі тут раскошны маёнтак з шырокім прысядзібным паркам. Будынак не захаваўся, а парк дажыў да нашага часу часткова.

З XX стагоддзя Мілаславічы былі густа населеныя яўрэямі, але ў час Вялікай Айчыннай яны ўсе былі расстраляныя немцамі. У вайну загінула яшчэ 116 жыхароў вёскі, спалена каля 90 дамоў. Пасля вайны тут ўсталявалі помнік тром з паловай сотням загінулым ад рук захопнікаў землякам.

 

У канцы XIX стагоддзя ў Мілаславічах пабудавалі новую царкву

 

Яшчэ раней яўрэі вёскі хадзілі маліцца ў сінагогу, а праваслаўныя – у драўляную царкву, якая згарэла. У 1887 годзе ўладальнікі вёскі вырашылі заснаваць новы храм, будавалі яго ўжо з каменя. Патрэбную суму для будаўніцтва дала дзяржава. Калі двухпрастольны будынак быў гатовы, яго асвяцілі ў імя Узнясення Гасподняга і покрыва Найсвяцейшай Божай Маці.

Але прыходу не наканавана было праіснаваць тут доўга. Калі ўлада апынулася ў руках бальшавікоў, царкву ў Мілаславічах па-варварску разрабавалі, а пасля будынак зачынілі. Праваслаўныя вернікі зноў засталіся без прыходу.

Калі падчас разбуральных баёў з нямецкімі акупантамі ў 41-м царква атрымала моцныя пашкоджанні, мясцовыя не пакінулі былы прыход – правялі тут рамонт і аднавілі будынак. Пасля вызвалення вёскі царкоўны прыход ахвяраваў у фонд Перамогі чатыры тысячы рублёў і нямала тканіны. Але гэта не спыніла савецкую ўладу, і адразу ж пасля заканчэння вайны Узнясенскі храм тут закрылі, у будынку зладзілі склад для калгаса.

 

Нечаканая дапамога

 

Беласнежны аднаярусны будынак царквы з дзвюма невысокімі вежамі вельмі доўга заставаўся занядбаным. У канцы мінулага стагоддзя ў Мілаславічы прыехалі нямецкія пратэстанты, да якіх мясцовыя сем'і некалі адпраўлялі сваіх дзяцей на аздараўленне і адпачынак. Госці з Германіі былі вельмі здзіўлены і засмучаны станам праваслаўнага храма, і Адам Троер ахвяраваў нямалую суму на аднаўленне святыні ў аграгарадку. Другое «хрышчэнне» храма адбылося ў 2004 годзе, калі яго зноў асвяцілі ў імя Узнясення Гасподняга. Сёння там дзейнічае парафія, святары праводзяць суботнія, нядзельныя і святочныя службы.

Сёння Мілаславічы – досыць буйны аграгарадок у Клімавіцкім раёне, што на Магілёўшчыне. Тут жыве больш за шасцьсот чалавек. У Мілаславічах рады гасцям, турыстам будзе цікава пазнаёміцца з архітэктурай гарадка, а праваслаўным вернікам – яшчэ і з Узнясенскім храмам.

Карта месцазнаходжаньня


Вярнуцца да спісу