Храм Святых Пятра і Паўла ў Празораках

Празарокі

Цэрквы, касцёлы, саборы, манастыры

У вёсцы Празоракі, што размяшчаецца ў Віцебскай вобласці Глыбокскага раёна, знаходзяцца касцёл і царква. Ад Полацка да вёскі Празоракі ўсяго 50 кіламетраў. Наведаўшы знакаміты беларускі горад, не забудзьцеся адправіцца ў менш папулярнае, але не менш значнае для культуры нашай краіны месца.

Царква і касцёл

Абраўшы наведванне вёскі Празоракі, вы без цяжкасці дабярэцеся туды любым відам транспарту. Усе славутасці вёскі размяшчаюцца ў непасрэднай блізкасці адзін ад аднога. У Празораках вы ўбачыце царкву Святых Пятра і Паўла, якая знаходзіцца побач з касцёлам Узнясення Дзевы Марыі. Две розныя пабудовы цудоўна дапаўняюць адна адну  і ствараюць асаблівы архітэктурны ансамбль. Абавязкова зазірніце як у храм, так і ў касцёл.

Праваслаўны храм

Калі гаварыць пра царкву, то пабудаваная яна была ў 1909 годзе. Час, што панаваў на тэрыторыі Беларусі, быў няпросты і цяжкі, таму для прыхаджан быў пабудаваны сімвал веры, які заключаў у сабе надзею на лепшую будучыню. Царкве Святых Пятра і Паўла ўдалося выстаяць і перажыць рэвалюцыі, вайну і непрыманне рэлігіі савецкай уладай. У сваім першапачатковым выглядзе царква дайшла да нашых дзён. Тут кожны дзень збіраюцца аднавяскоўцы, жыхары з суседніх вёсак і шматлікія паломнікі, турысты, каб памаліцца, паразмаўляць з Богам, паставіць свечкі.

У царкве Святых Пятра і Пашла праводзяцца ўрачыстыя богаслужэнні, здзяйсняюцца службы. Жыццё царквы немагчыма без людзей. Гэта значыць, што людзі бываюць тут, не забываюць тыя дарогі, якія вядуць у храм. Беласнежныя скляпенні храма і ззянне купала падобны на аб’яднанне неба і аблокаў, у якім заўсёды ззяе Свет Божы.

Царква знаходзіцца на невялікай узвышанасці, і з храма адкрываеца цудоўны від на бяскрайнія вясковыя лугі і палі. Вясной і летам тут зелянее трава, растуць кветкі і стракочуць конікі. Зімой і ўвосень уся прыродная прыгажосць нікуды не сыходзіць. Як і па ўсёй Беларусі, восенню прыгажосць вёскі ў тым, што ўборы дрэў настолькі розныя і яркія, што хочацца іх маляваць. А вось зімой белае покрыва засцілае сабой зямлю, і ўдалечыні можна ўбачыць толькі абрысы лясоў, бязмежную прыгажосць белага снега.

Пагадзіцеся, Беларусь створана для сапраўдных рамантыкаў і тых, хто любіць вандраваць у далёкія беларускія куточкі, з наведваннем пышных вёсак, якія беражліва захоўваюць як каталіцкія, так і праваслаўныя храмы. У Беларусі не шукаюць адрозненняў, тут знаходзяць яднанне з прыродай, душэўны спакой у цэрквах і тое, што называюць утульнасцю. Наведайце вёску Празоракі, і вы самі ў гэтым пераканаецеся.

Карта месцазнаходжаньня


Вярнуцца да спісу