Царква Святога Мікалая ў вёсцы Дубна

Дубна

Цэрквы, касцёлы, саборы, манастыры

У вершах і музычных творах Беларусь апяваюць як зямлю пад белымі крыламі. Менавіта дзякуючы ім, гэтым ахоўным божым крылам, на тэрыторыі краіны захавалася нямала архітэктурных помнікаў, многія з якіх уваходзяць у спіс культурнай і гістарычнай спадчыны Беларусі і з’яўляюцца сапраўдным гонарам беларускага народа.

Многія каталіцкія і праваслаўныя храмы Беларусі – гэта не толькі каштоўныя помнікі архітэктуры, але і носьбіты гістарычнай памяці пра значныя падзеі і славутых асабаў. Безумоўна, вельмі каштоўнай у гэтым плане з’яўляецца царква Святога Мікалая ў вёсцы Дубна, што ў Гродзенскай вобласці.

З гэтым праваслаўным храмам звязана адна дзіўная гісторыя. Легенда распавядае, што мясцовую царкву ў Дубне пабудавалі памылкова. Прычым архітэктарам выступіў славуты італьянскі майстар, а сам праект царквы быў адмыслова распрацаваны для аднайменнага ўкраінскага горада. Невядома, было гэта памылкай альбо промыслам Божым, але велічны мураваны будынак царквы, разлічаны на шматлікую ўкраінскую паству, з’явіўся ў 1840-х гадах у маленькай беларускай вёсцы і ўпрыгожвае яе ўжо некалькі стагоддзяў. 

Царква Святога Мікалая пабудавана ў рэтраспектыўным рускім стылі. Будынак упрыгожваюць чатыры масіўныя слупы і пяць велічных купалоў. Але храм мае некаторыя асаблівасці, якія адрозніваюць яго ад іншых праваслаўных святынь. Напрыклад, храм абсталяваны светлавым барабанам, з дапамогай якога ствараецца насычаная паветрам і святлом урачыстая атмасфера. Тут сапраўды можна адчуць адзінства з Богам і атрымаць супакаенне душы.   

Дарэчы, ва ўкраінскім горадзе Дубна ўсё ж узвялі царкву паводле першапачатковага праекта італьянскага архітэктара. Але ў адрозненні ад беларускай царквы ўкраінскую ўпрыгожваюць толькі тры купалы. Дарэчы, будынак ад гэтага не выглядае менш велічным і прыгожым.

Што тычыцца беларускай царквы ў вёсцы Дубна, дык яна славіцца яшчэ і сваімі незвычайнымі абразамі. У галоўным алтары, прама над дыяканскімі варотамі, неведвальнікі змогуць пабачыць не іконы з выявамі святых, а старыя чорна-белыя фотаздымкі. І гэта не звычайныя фатаграфіі, а сапраўдныя выявы святых, выкананыя ў незвычайнай тэхніцы. Калісьці, у глыбокай старажытнасці, такую тэхніку выкарыстоўвалі ў паўночнай частцы Расіі іканапісцы, ствараючы на метале, напрыклад, вобраз свяціцеля Іоасафа Белгародскага.

Будынак царквы быў рэканструяваны ў другой палове XIX стагоддзя. Пабудова – квадратная ў плане. Яе ўдала дапаўняе прамавугольная апсіда, якая прымыкае к фасаду і мае бакавыя рызніцы. Унутранае ўбранне царквы таксама захапляе, бо не саступае знешняму выгляду па прыгажосці і вытанчанасці. Інтэр’ер упрыгожваюць шыкоўныя арыгінальныя фрэскі, а самым каштоўным з’яўляецца іканастас XIX стагоддзя. 

Карта месцазнаходжаньня

Вярнуцца да спісу