Царква Святога Міхаіла Архангела ў вёсцы Сынкавічы

Сынкавічы

Цэрквы, касцёлы, саборы, манастыры

Беларусь, як вядома, лічыцца цэнтрам Еўропы. Па гэтай ды па многіх іншых прычынах наша краіна валодае вялікім турыстычным патэнцыялам. Асаблівую цікавасць у турыстаў выклікаюць старадаўнія беларускія цэрквы і касцёлы. Найбольшая колькасць рэлігійных святынь, якія дайшлі да нашых дзён, знаходзіцца ў Гродзенскай вобласці.

Адна з самых папулярных і цікавых экскурсій па Гродзеншчыне прапануе наведаць сынкавіцкую царкву Святога Міхаіла Архангела. Гэтая пабудова сапраўды ўнікальная, бо з’яўляецца адзіным гатычным праваслаўным храмам абароннага тыпу, які захаваўся ў Беларусі. Сярод мясцовых жыхароў святыня больш вядомая як Міхайлаўская царква.

Гісторыя царквы ўжо некалькі стагоддзяў утойвае вялікае мноства загадак і таямніц. Адна з іх – дакладаная дата заснавання царквы.

Некаторыя гісторыкі мяркуюць, што яе пабудавалі ў канцы XIV стагоддзя. У той час гэту масіўную пабудову з паўтараметровай таўшчынёй сцен акружалі 4 баявыя вежы. Храм выглядаў як сапраўдны ўмацаваны замак, хай сабе і невялікі. Акрамя рэлігійнай функцыі, будынак меў абароннае, гаспадарчае і жыллёвае прызначэнне. У першапачатковым варыянце ў цэнтры над будынкам узвышаўся масіўны купал, на месцы якога зараз можам бачыць толькі высокі двухсхільны дах.   

Гісторыя ўзвядзення царквы здаецца вельмі цікавай і нават дзіўнай. У XIV стагоддзі вялікі князь Ягайла, які пазней зрабіўся каралём польскім, вырашыў адправіцца ў ваенны паход супраць свайго брата Вітаўта і свайго ж дзядзькі Кейстута. Перамагчы іх было зусім не проста, таму давялося хітрыць. У выніку падманнага манеўру Ягайла захапіў брата і дзядзьку і пасадзіў іх у турму, якая знаходзілася ў Крэўскім замку. Але Вітаўт змог уцячы адтуль, пераапрануўшыся ў жаночае адзенне. Хаваўся ён непадалёку ад Слоніма, дзе мясцовыя жыхары дапамагалі вялікаму князю скрывацца ад пераследу Ягайлы.

У знак удзячнасці за гэтую дапамогу Вітаўт і пабудаваў пазней у Сынкавічах гэтую прыгожую царкву. Храм Святога Міхаіла Архангела асвяцілі ў 1407 годзе. На ўрачыстасці прысутнічаў сам князь Вітаўт з жонкай.

Між іншым, некаторыя даследчыкі сцвярджаюць, што храм быў пабудаваны раней. Свае доказы яны яны падмацоўваюць тым фактам, што на сценах царквы былі знаходзяцца ўнікальныя надпісы на старажытнагрэчаскай мове.

Не толькі легендамі пра сваё заснаванне славіцца царква ў Сынкавічах, але і выдатным жыватворным абразам Божай Маці. Што праўда, сынкавіцкая “Усецарыца” з’яўляецца толькі спісам славутага арыгінала, але была створана на Святой гары Афон, што ў Грэцыі. Як сцвярджаць мясцовыя жыхары, нават копія іконы валодае цудатворнымі ўласцівасцямі. Сведчанні пра цудоўныя вылечванні занатоўваюцца ў адмысловую кнігу, якая захоўваецца ў царкве. Дзякуючы іконе, многія вернікі паспяхова вылечваліся ад п’янства, дэпрэсіі, анкалагічных захворванняў, наркаманіі і г.д.

А яшчэ сынкавіцкая царква зачароўвае сваімі непаўторнымі званамі. Такіх няма ва ўсёй Беларусі. Пяць званоў былі адліты для царквы спецыяльна. Разам з галаснікамі ў сценах храма яны гучаць сапраўды чароўна, ствараючы непаўторную атмасферу ўнутры і вакол храма.

Царква Святога Міхаіла Архангела ў вёсцы Сынкавічы – сапраўдны Божы дом, у які вельмі любяць заходзіць вернікі. Дарэчы, у сярэдзіне XX стагоддзя храм належаў католікам. Але напрыканцы 1990-х царква зноў стаў праваслаўным храмам.

Карта месцазнаходжаньня

Экскурсіі

  • Мінск - Слонім - Жыровічы - Сынкавічы - Мінск
  • Дата тура:
  • Абед
  • Колькасць гадзін 13

Больш падрабязна
  • Мінск - Сынкавічы - сядзіба Верес - Зэльва - Дзярэчын - Дзятлава - Новая Мыш - Мінск
  • Дата тура:
  • Без харчавання
  • Колькасць гадзін 13

Больш падрабязна

Туры

  • Масква - Смаленск - Віцебск - Мінск - Мір - Нясвіж - Слонім - Жыровічы - Ружаны - Косава - Пінск - Моталь - Брэст - Гродна - Ліда - Навагрудак - Магілёў - Масква
  • Дата тура:
  • Cняданак
  • Колькасць дзён: 10

ад 925.47 BYN

Вярнуцца да спісу