Царква Святога Іаана Багаслова

Докшыцы

Цэрквы, касцёлы, саборы, манастыры

Ад царквы да Дому рамёстваў

Докшыцы знаходзяцца недзе паміж курортным мястэчкам Нарач і Бярэзінскім біясферным запаведнікам. Калі вы выбралі адпачынак у адным з гэтых цікавых месцаў на турыстычнай карце Беларусі, абавязкова хоць бы на дзень зазірніце ў Докшыцы. Для вандроўнікаў гэты невялікі беларускі горад падрыхтаваў некалькі нечакана выдатеых мясцін. Ды і разнастайнасць ніколі не перашкодзіць.

Злучэнне культур

Увогуле Докшыцы – гэта па-сапраўднаму цікавае месца, бо тут даслоўна злучыліся некалькі культур. Дзе яшчэ ў Беларусі вандроўнікі могуць наведаць касцёл, праваслаўную царкву і мячэць у адным горадзе? А габрэйскі і татарскі магільнік? А паглядзець на перавернутыя «грэцкія амфары», з якіх «выліваецца» цудоўны нектар у выглядзе колераў? І ўсё гэта ў пешай даступнасці, у злучэнні з маляўнічымі краявідамі?

Дом рамёстваў

Акрамя прыроднага хараства і разнастайнасці, у Докшыцах вы знойдзеце старадаўню царкву, што захавалася ў сваім першародным выглядзе да нашых дзён. Пабудаваная яшчэ ў 1863 годзе, царква Святога Іаана Багаслова да сённяшняга дня цешыць гараджан і турыстаў. Але зараз у будынку былой царквы знаходзіцца Дом рамёстваў. Гэта «але» зусім не носіць негатыўнае адценне, бо будынак царквы знайшоў другое жыццё. Падчас правядзення рэканструкцыі былі выяўлены фрэскі, якія ўпрыгожваюць сцены Дом рамёстваў і ў нашы дні. Акрамя таго, дапытлівыя турысты змогуць наведаць цікавую славутасць і акунуцца ў мінулае: даведацца, якімі былі Докшыцы ў далёкія часы, чым займаліся жыхары горада, і што служыла для іх крыніцай прыбытку і проста натхнення.

Асцярожнае дачыненне

Магчыма, вам калісьці даводзілася ўяўляць, якой была славутасць да таго, як яна змянілася. Дык вось, будынак царквы Святога Іаана Багаслова практычна не змяніўся. Прыбралі толькі купалы, аднак аўтэнтычнасць храма была захавана нават пры рэканструкцыі. У наш час у Доме рамёстваў прыходзіць вельмі вялікая колькасць турыстаў, у тым ліку і замежнікаў. Пра былую царкву напамінаюць толькі фрэскі на сценах. Але памяць яшчэ жыве ў людскіх сэрцах, як вядома.

Магчыма, у будучыні і з'явіцца ў Докшыцах зноў царква Святога Іаана Багаслова. Вядома толькі адно, што царква не забыта, хоць у будынку цяпер і размяшчаецца ўстанова зусім іншага прызначэння. Падчас агляднай экскурсіі па Докшыцах вы пазнаеце пра тое, што калісьці даўным-даўно гэты драўляны будынак быў праваслаўнай царквой. Магчыма, вам захочацца разгледзець яго бліжэй, ды і зайсці ўнутр ніхто не забараняе.

Карта месцазнаходжаньня


Зварот да спісу