Спаса-Праабражэнская царква ў Шклове

Цэрквы, касцёлы, саборы, манастыры

У Магілёўскай вобласці, на рацэ Днепр, размешчана агурочная сталіца Беларусі – горад Шклоў. Шклоў славіцца вялікім ураджаем агуркоў, якія вырошчваюць з года ў год, прадаюць на мясцовых рынках і пастаўляюць у іншыя краіны. У самым цэнтры, насупраць гарадскога рынка, вы ўбачыце адзін з самых крэатыўных помнікаў наша часу – помнік агурку, пастаўлены ў 2007 годзе. На агурку бронзавы касцюмчык з гальшуткам-бабачкай і незвычайнай формы капялюшык, а ў руках «Містар Агурок» трымае кошык з ураджаем. Кожны год у Шклове святкуюць Дзень агурка з песнямі, скокамі, танцамі і іншымі традыцыйнымі забавамі.

Для тых, хто цікавіцца рэлігійнай архітэктурай Беларусі, раім звярнуць увагу на Спаса-Праабражэнскую царкву. Гэта эклектычны помнік, выкананы ў прсеўдавізантыйскім стылі з рысамі мадэрна, ён уяўляе сабой беласнежны чатырохкупальны будынак, будаўніцтва якога было пачата ў XVIII стагоддзі фаварытам імператрыцы Кацярыны II Сямёнам Зорычам. Сямён Гаўрылавіч Зорыч прыбыў у Шклоў у 1778 годзе і ў той жа год заснаваў высакароднае ваеннае вучылішча і прыгонны тэатр.

Гісторыя распавядае, што Зорыч заклаў фундамент Шклоўскай царквы, але будаўніцтва было працягнута мясцовай жыхаркі Агаф’яй Сідаравай, якую шклаўчане шануюць і сённяшні дзень. З асобай Агаф’і звязана трагічная гісторыя. Будучы нявестай, адправілася яна са сваім жаніхом у доўгі шлях, аднак па дарозе адбылася аварыя, вясельны экіпаж перавярнуўся, коні разбегліся, а валасы Агаф’і заселі ў коле павозкі. Жаніх паспеў выпрыгнуць і збег, пакінуўшы сваю нявесту паміраць у глухім лесе, адзінокую і зусім бездапаможную. Нягледзячы на раны і боль, Агаф’я выжыла і стала дапамагаць людзям саветам ці справай, выкарыстоўваючы дар прараоцтва, які яна набыла пасля катастрофы. Усе сродкі, што атрымлівала прадказальніца, укладваліся ў будаўніцтва Спаса-Праабражэнскай цэрквачкі. У чэрвені кожнага года ў царкве збіраюцца вернікі, успамінаюць Агаф’ю і праводзяць паніхіду. Хтосьці прыязджае сюды, звяртаючыся да яе за дапамогай ці саветам, веруючы, што, нават будучы на нябёсах, Агаф’я дапамагае ўсім тым, хто просіць і мае патрэбу. У царкве захоўваецца партрэт святой прадказальніцы, які знайшлі супрацоўнікі Ягораўскага краязнаўчага музея. Яны сцвярждаюць, што ён быў напісаны з самой Агаф’і ў 1809 годзе. На алейным палатне ёсць выразны надпіс – 31 год. Нам застаецца толькі гадаць, што значыць гэта лічба. Гісторыкі мяркуюць, што гэта можа быць як узрост прадказальніцы, так і колькасць гадоў, якая правяла Агаф’я практычна без руху, лежачы на адным баку, пасля трагічнага выпадку, што ў корані змяніла яе жыццё.

Будаўніцтва каменнай царквы расцягнулася на сто гадоў, а ў 1905 годзе Спаса-Праабражэнская царква ў Шклове была асвячона. Варта адзначыць, што падчас Другой сусветнай вайны шклоўская святыня заставалася адчыненай для ўсіх прыхажан, нягледзячы на масавае закрыццё релігійных аб’ектаў.

На тэрыторыі святыні можна ўбачыць музей пад адкрытым небам, у якім сабраныя рознага выгляду каменныя крыжы з мэтай захавання гістарычнай спадчыны.

Якія яшчэ цікавыя аб’екты Шклова цікавыя для наведвання? Гарадскі парк уваходзіць у дзясятку лепшых беларускіх паркаў, з’яўляючыся ўнікальным аб’ектам садова-паркавага мастацтва. Падчас прагулкі па парку, звярніце ўвагу на помнік генералу Сямёну Зорычу ад удзячных шклаўчан. Не менш цікавым аб’ектам з’яўляецца старажытная ратуша вышынёй у 43 метры. Будынак ратушы прываблівае гасцей Шклова як сваёй яскравай архітэктурнай задумкай, так і мноствам гарадскіх міфаў і легенд, связаных з яе гісторыяй.

Карта месцазнаходжаньня


Зварот да спісу

Экскурсіі

  • Мінск - Орша - Шклоў - Мінск
  • Без харчавання
  • Колькасць гадзін 13

Прапануем

, Беларусь
  • Адлегласць да аэрапорта: 360 km
, Браслаў , Беларусь
  • Адлегласць да аэрапорта: 300 km
, Смалевічы , Беларусь
  • Адлегласць да аэрапорта: 22,6 km