Спаса-Праабражэнская царква ў вёсцы Смальяны

Смаляны

Цэрквы, касцёлы, саборы, манастыры

У вёсцы Смальяны славутасцей мноства. Адпраўляючыся ў гэты населены пункт на экскурсію, не забудзьцеся пра тое, каб пагуляць па вёсцы даўжэй. Уся справа ў тым, што ў Смальянах вельмі маляўнічыя краявіды, а руіны, якія да нас дайшлі, захоўваюць таямніцу стагоддзяў, стаяць, як маўклівыя сведкі мінулых гадоў. Яны дзіўным чынам спалучаюцца з прыродным ланшафтам і нагадваюць сабой сівавалосых вандроўнікаў, якія спыніліся расказаць нешта важнае.

Да нашых дзён

Аднак, акрамя руінаў замка, касцёла і царквы, ёсць у вёсцы Смальяны дзеючы праваслаўны храм. Спаса-Праабражэнская царква – гэта сіні драўляны будынак, які знаходзіцца на каменным фундаменце. Вядома, што храм быў пабудаваны яшчэ ў 1590 годзе, але не захаваўся ў сваім першапачатковым выглядзе да нашых дзён. Царква неаднаразова перабудоўвалася, і канчатковыя змены зведаў будынак храма ў 1809 годзе. У такім выглядзе Спаса-Праабражэнская царква дайшла да нашых дзён.

Храм сёння

Царква аб’ёмная па сваім знешнім выглядзе: дзве вежкі–званіцы, абходная галерэя і чатырохгранны аб’ём з трохвугольнымі франтонамі. Такія складаныя формы лягчэй будуць успрымацца, калі сваімі вачамі вы ўсё ўбачыце. Вас запраўды здзівіць такі ўтульны і светлы храм. Не забудзьцеся, што ў Смальянах лепш правесці цэлы дзень, разглядваючы ўсе славутасці, не спяшаючыся. Унутры царква ўпрыгожана роспісам “Дванаццаць апосталаў”, абавязкова  паглядзіце  і на гэтае пышнае тварэнне. Напэўна, яно застанецца ў вашай памяці назаўсёды.

У цэрквах заўсёды пануюць цішыня і спакой, у іх ёсць тое супакаенне, якое шукае кожны чалавек. Многія турысты прыязджаюць у Смальяны ў складзе паломніцкіх тураў. Гэта не толькі цікава, пры дапамозе такіх тураў можна больш дэтальна вывучыць рэлігійнае жыццё Беларусі.

Свята Праабражэння

Калі вы глыбока веруючы чалавек, ды і проста цікавіцеся рэлігіяй, вам напэўна вядома свята Праабражэння Гасподня. У народзе яго яшчэ называюць другім Яблычным Спасам. На гэтае свята прынята ісці ў царкву і асвячаць яблыкі. Некаторыя багатыя людзі паважалі традыцыю раздаваць пасля службы яблыкі бедным людзям. Вядома таксама, што пасля гэтага свята дазвалялася ўсім есці гэтыя плады.

Зараз гэта традыцыя наўрад ці выконваецца поўнасцю, але важна ведаць пра яе і проста памятаць. У плане духоўным Праабражэнне – гэта ёсць ачышчэнне, прасвятленне ад грахоўных думак. А што яшчэ так добра садзейнічае гэтаму? Канешне ж, вандроўка да святых мясцін, наведванне цэркваў, манастыроў і іншых святыняў. Абавязкова хаця б раз у сваім жыцці здзейсніце паломніцтва, і вы паглядзіце на свет другімі вачамі. Напэўна, вам адкрыюцца новыя шляхі і новыя месцы, вы пазнаёміцеся з новымі людзьмі, да і наогул ваша жыццё зменіцца толькі да лепшага. Бо, як вядома, пасля кожнай вандроўкі чалавек вяртаецца зусім іншым - праабражаецца.

Няхай на вашым шляху сустракаюцца толькі добрыя людзі і ўсё больш славутасцей радаюць глаз. Прыязджайце ў Смальяны, каб убачыць новае і стаць крыху іншым.

Карта месцазнаходжаньня


Зварот да спісу