Цэнтр сучасных мастацстваў у Мінску

Мінск

Галерэі, выставачныя комплексы

Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Беларусі адносіцца да катэгорыі музеяў мастацтва. Знаходзіцца ён у беларускай сталіцы на вуліцы Някрасава, д. 3 – недалёка ад яе перакрыжавання з вуліцай Якуба Коласа.

Цэнтр сучасных мастацтваў аб’ядноўвае вакол сябе маладых мастакоў, якія прапануюць рознае ўвасабленне шматлікіх мастацка-філасофскіх праектаў сучаснасці. У ліку іншага тут можна пазнаёміцца з відэа-артам, што прадстаўляе сабой накірунак, які прадугледжвае выкарыстанне камп’ютарных  і тэлевізійных тэхналогій для раскрыцця аўтарскай  задумы.

Шмат гадоў менавіта ў гэтым будынку размяшчаліся творчыя майстэрні, якія дзейнічалі пры вышэйшай навучальнай установе краіны – Беларускай акадэміі мастацтваў, заснаванай у 1945 годзе ў якасці тэатральнага інстытута і размешчанай на праспекце Незалежнасці, 81 (сучасны будынак з’явіўся тут у 1953 годзе).

Кіраўніком “Творчых акадэмічных майстэрняў жывапісу, графікі і скульптуры” доўгі час быў вядомы беларускі жывапісец Міхаіл Савіцкі. Знаходзілася тут жа і майстэрня, дзе працаваў сам народны мастак, якому ў сакавіку 2006 года была прысвоена вышэйшая ўзнагарода краіны “Герой Беларусі” за развіццё айчыннага жывапісу.

Шмат рэчаў, з якімі працаваў Савіцкі, захаваліся. Сёння тут можна ўбачыць творчы інструмент, з якім працаваў жывапісец, а таксама копіі яго работ, розныя фотаздымкі.

Пасля смерці Міхаіла Андрээвіча Савіцкага Цэнтр працягнуў сваю дзейнасць, аднак страціў прыстаўку “акадэмічны”, якая была раней.

Цэнтр, як і раней, уяўляе сабой месца ўвасаблення шматлікіх арт-праектаў, у тым ліку і эксперыментальных. Дэманструюцца тут работы, якія з’яўляюцца ўвасабленнем розных накірункаў і плыняў мастацтва сучаснасці. Дзейнічае пры Цэнтры і аспірантура, дзе адточваюць майстэрства маладыя мастакі і скульптары.

Адным з асноўных накірункаў дзейнасці Цэнтра з’яўляецца выставачная дзейнасць, здольная пазнаёміць публіку з сучасным мастацтвам, яго тэндэнцыямі і наватарствам.

“Цэнтр сучасных мастацтваў” ставіць сваёй мэтай павышэнне ўзроўню майстэрства маладых творцаў. Таксама Цэнтр дапамагае задаволіць патрэбнасць набыцця чалавекам ведаў у такіх галінах, як графіка, жывапіс і дызайн.

Цэнтр выступае адначасова месцам правядзення выстаў, а таксама арганізацыяй, якая аб’ядноўвае адукацыйную і даследчую дзейнасць.

Наведаць Цэнтр можна ў аўторак і з чацера да суботы з 11 да 19 гадзін, у сераду с 13 да 21 гадзіны. У нядзелю і панядзелак “Цэнтр сучасных мастацтваў” зачынены для наведвання. Для розных катэгорый людзей, якія наведваюць Цэнтр, цана на ўваходныя квіткі адрозніваецца. Бясплатны ўваход для дзяцей ва ўзросце да 5 гадоў.

Наведванне Цэнтра магчыма ў тым ліку і з экскурсійным абслугоўваннем, што дазволіць пазнаёміцца з узорамі сучаснага мастацтва больш дэтальна і шматгранна. 

Карта месцазнаходжаньня

загрузка карты...

Зварот да спісу

Прапануем

, Мінск , Беларусь
  • Адлегласць да аэрапорта: 43 km
, Мінск , Беларусь
  • Адлегласць да аэрапорта: 43 km
, Мінск , Беларусь
  • Адлегласць да аэрапорта: 46 km