Траецкі касцёл у вёсцы Войстам

Вайстом

Цэрквы, касцёлы, саборы, манастыры

Войстам - аграгарадок на тэрыторыі Смаргонскага раёна, якi знаходзiцца ў паўночна-заходняй частцы краіны.

Упершыню паселішча згадваецца ў 1460 годзе. Тады яно мела назву Вушакова, а ўжо ў пачатку наступнага стагоддзя стала называцца Войстам. Паселішча з'яўлялася часткай уладанняў найбагацейшага роду часоў Вялiкага Княства Лiтоўскага Радзівілаў-Войстамскiх. Пазней паселiшча неаднаразова мяняла сваіх уладальнікаў.

І, нягледзячы на тое, што сёння гэта невялічкі населены пункт, які налічвае ўсяго пару сотняў жыхароў, Войстам мае некалькі памятных мясцiн, наведванне каторых абавязкова ўразiць шматлiкiх турыстаў.

Адным з галоўных аб'ектаў аграгарадка з'яўляецца Траецкі касцёл ці храм Найсвяцейшай Тройцы, будаўніцтва якога распачалося ў 1927 годзе. У гэты час Войстам уваходзіў у склад Польшчы паводле Рыжскага мірнага дагавора, якi быў падпісаны шасцю гадамі раней.

Будаўніцтва храма не спынялася на працягу доўгага перыяду часу і было завершана незадоўга да пачатку Другой Сусветнай вайны ў 1939 годзе.

Матэрыяламi для будаўніцтва выступілі цэгла і бутавы камень.

З архітэктурага пункту гледжання, будынак касцёла ўяўляе сабой прамавугольнiк, якi накрыты вальмавым дахам. Галоўны фасад збудавання мае вежу, якая налiчвае два ярусы. Усярэдзiне храма – цыліндрычнае скляпенне, а хоры і алтар маюць аркі. Наогул кажучы, касцёл узведзены ў стылі мадэрн. Раней існаваў храм, якi быў пабудаваны ў паселішчы ў 1774 годзе за грошы князя Яна Твардоўскага. Да гэтага быў яшчэ больш раннi храм, пабудаваны за грошы Стэфана Радзівіла.

Касцёл, якi дзейнiчае ў вёсцы Войстам, асвячоны ў гонар Найсвяцейшай Тройцы, якая займае цэнтральнае месца не толькі ў веры каталікоў, але і іншых хрысціянскiх цэрквах. Догмат аб Найсвяцейшай Тройцы ляжыць у аснове веравучэння хрысціян і апавяшчае пра тое, што ёсць тры Аблiччы Тройцы - Бог Айцец, Бог Сын і Бог Дух Святы. Яны ўяўляюць сабой адзінае цэлае.

У аграгарадку Войстам знаходзяцца і каталіцкія могілкі, на якіх пахаваны Ігнацій Ходзька, які з'яўляўся беларускім і польскім пісьменнікам і мемуарыстам XIX стагоддзя.

А за паўтары кіламетры ад аграгарадка ў паўднёва-заходнім напрамку размяшчаецца помнік археалогіі, якi датаваны VI-VIII стагоддзямі нашай эры. Знаходзіцца ён побач з дарогай на раённы цэнтр і ўяўляе сабой пляцоўку, дыяметр каторай складае каля пяцідзесяці метраў. Вышыня ўзгорка каля пяці-шасці метраў. Дадзены аб'ект уяўляе сабой гарадзішча, вакол каторага размяшчаецца паселішча з ідэнтычнай датай. Паселішча займае тэрыторыю, якая роўная тром гектарам. Знойдзеная на аб'екце кераміка сведчыць аб прыналежнасці помніка да банцараўскай культуры.

Сёння наведванне вёскі Войстам, у каторай маецца некалькі цікавых славутасцяў, уключана ў шэраг турыстычных маршрутаў, дзякуючы якім шматлiкiя турысты могуць грунтоўна пазнаёмiцца з багатай гісторыяй заходняй часткi Рэспублiкi Беларусь. Таксама наведванне Траецкага касцёла будзе асаблiва карысным для тых, хто цікавіцца гісторыяй рэлігіі і архітэктуры.

Карта месцазнаходжаньня


Зварот да спісу