Траецкі касцёл у вёсцы Гервяты

Гервяты

Цэрквы, касцёлы, саборы, манастыры

гервяты костел
гервяты достопримечательности
гервяты костел пресвятой троицы
гервяты костел
гервяты достопримечательности
гервяты костел пресвятой троицы

Беларускi населены пункт Гервяты - гэта аграгарадок на поўначы Гродзенскай вобласці. Ён размешчаны на левым беразе ракі Лоша і актыўна прыцягвае мноства турыстаў па той прычыне, што тут знаходзiцца касцёл, які мае неймаверна маляўнічы выгляд.

Гісторыя касцёла пачалася на мяжы XIX і XX стагоддзяў, калі па праекце вядомага літоўскага і польскага архітэктара і інжынера Вацлава Міхневіча было ўзведзена грандыёзнае мураванае збудаванне.

Да гэтага моманту на месцы мураванага храма дзейнічаў невялiчкi драўляны касцёл, якi быў заснаваны ажно ў 1526 годзе.

У шматлiкiх дакументах, якiя захавалiся да нашых дзён, зазначана, што на будаўніцтве касцёла штодзённа працавала не менш сямiдзесяцi чалавек, а побач з населеным пунктам быў узведзены нават цагельны завод, які быў пабудаваны спецыяльна для вытворчасці высакаякаснага будаўнічага матэрыяла для касцёла.

Вапна, якая асаблiва неабходна пры будаўніцтве, выраблялася з камення, які здабываўся ў рацэ Лоша, што працякае паблiзу. Для таго, каб вапнавы раствор быў намнога больш трывалым, у яго дабаўлялiся яйкі, якія тысячамі збіраліся ў тутэйшых сялян. На дах была пакладзена чарапіца, якая была выраблена ў Германii.

Касцёл быў узведзены ў неагатычным стылі i па праву лічыцца адным з лепшых узораў гэтага стылю на тэрыторыі краіны. Таксама ён уваходзіць у пералік трох самых высокіх беларускіх храмаў. Званіца касцёла дасягае вышыні ў 61 метр.

Храм прадстаўлены трыма нефамi, аддзеленымi адзін ад аднаго радамі з пяці калон, а таксама адным трансептам. У касцёле маецца яшчэ прэзбітэрый, аднак адсутнічае апсіда.

Вiдавочна прысутнасць шматлікіх контрфорсаў, выкананых у шматступенчатай форме, якiя пераходзяць у аркбутаны. Для храма характэрна прысутнасць вузенькіх спічастых аконных праёмаў, размешчаных у шматлікіх нішах.

Перад Траецкім касцёлам знаходзяцца некалькі крыжоў, выкананых з дрэва і аздобленых разнастайнай разьбой. Гэтая асаблiвасць у значнай ступені характэрна больш для храмаў, якiя дзейнiчаюць у Літве.

Побач з храмам размяшчаецца выдатны ландшафтны парк, дзе растуць розныя дэкаратыўныя і рэдкія для Беларусі расліны. Тут жа знаходзяцца выявы апосталаў.

Унутранае ўбранне храма ў параўнанні з яго вонкавым выглядам выглядае значна прасцей, аднак не пазбаўлена густу і стылю.

Гэты храм часта называюць «маленькай Швейцарыяй», а таксама «Нотр-Дамам Беларусі». Многія беларусы і госці краіны называюць касцёл самым прыгожым сярод усіх каталіцкіх храмаў Беларусі.

Траецкі касцёл у Гервятах карыстаецца вялiкай папулярнасцю і ўключаны ў шэраг турыстычных маршрутаў, якiя знаёмяць турыста перш за ўсё з архітэктурнай і рэлігійнай спадчынай Беларусі. Ён таксама ўваходзіць у Спіс гісторыка-культурнай спадчыны краіны як выдатны помнік архітэктуры.

Падчас вандроўкі ў Гервяты трэба таксама звярнуць увагу на цiкавы будынак вадзянога млына, якi захаваўся да нашых дзён. Калiсьцi ён быў пабудаваны ў другой палове XIX стагоддзя. Таксама кожнаму з падарожнiкаў варта наведаць ваенныя могілкi, на якіх пахаваны салдаты Першай Сусветнай вайны.

Карта месцазнаходжаньня


Вярнуцца да спісу

Экскурсіі

  • Miнск - Кушляны - Солы - Астравец - Варняны - Міхалішкі - Гервяты - Miнск
  • Дата тура:
  • Без харчавання
  • Колькасць гадзін 12

Больш падрабязна
  • Мінск - Сула - Мір - Нясвіж - Наносы - Залессе - Гервяты - Дудуткі - Мінск
  • Гатэль Беларусь
  • 2-х разавае
  • Колькасць дзён: 7

ад 1 349.56 BYN
  • Мінск - в. Вайшкуны - в. Гервяты - Мінск
  • 3-х разавае
  • Колькасць дзён: 2

Больш падрабязна