Свята-Успенская царква ў Браславе

Браслаў

Цэрквы, касцёлы, саборы, манастыры

Браслаўшчына - унікальнае месца ў Беларусі, якое багата гісторыка-культурнай спадчынай. Свята-Успенская царква, якая знаходзіцца ў самым цэнтры горада Браслава Віцебскай вобласці, была пабудавана ў 1897 годзе. Мясцовыя жыхары доўга выбіралі прывабнае месца для будаўніцтва, але пасля працяглых спрэчак вырашылі, што царква павінна быць пабудавана побач з Замкавай гарой, самым прыкметным і вядомым месцам у горадзе.

 З гістарычных крыніц вядома, што самая першая праваслаўная царква ў гонар Святой Барбары ў Браславе была пабудавана на гэтым жа месцы ў XVI стагоддзі, а побач з ёю ў тыя часы размяшчаўся жаночы манастыр. Заснавала іх княгіня Алена, жонка князя Вялікага Княства Літоўскага і Польскага Аляксандра. Аднак жыццё ўнесла свае карэктывы: падчас пажару ў 1859 годзе былі знішчаны ўсе будынкі, якія мелiся на Замкавай гары. Цяпер яна мае такi самы выгляд, які набыла пасля страшэннага пажару.

Без царквы людзям было вельмі складана, і таму было вырашана пабудаваць невялікую драўляную цэркаўку. Праз некаторы час яе перанеслі на могілкi, а на тым жа месцы пачалі будаваць мураваную Свята-Успенскую царкву, якая з'яўляецца дзеючай i па сённяшнi дзень. Сваім знешнім выглядам яна вызначаецца сярод вулачак горада і мае прыемную блакiтна-белую афарбоўку.

Царква была пабудавана ў папулярным у той час рэтраспектыўна-рускім архітэктурным стылі і па праву з'яўляецца помнікам архітэктуры. Цэнтральны арачны ўваход у царкву размяшчаецца пад званіцай, што надае яму неверагодную прыгажосць. Уся царква па перыметры аформлена арачнымі вокнамі і бакавымі ўваходамі.

Калі трапляеш унутр царквы, то адразу адчуваеш неверагоднае заспакаенне i радасць. На першы погляд яе iнтэр'ер самы звычайны: сцены пафарбаваны ў зялёны колер, месцамі маюцца трафарэты, выкананыя з дапамогай белай і блакітнай фарбаў. Але на гэта не звяртаеш асаблiвай увагі таму, што ўвесь інтэр'ер паляпшае вялікі трох'ярусны разны драўляны іканастас. Яго пабудавалі ў пачатку XX стагоддзя. Мясцовыя жыхары кажуць, што гэта адбылося яшчэ ў Кіеве, але дакладнага пацвярджэння няма. Акрамя гэтага, у царкве захоўваюцца ўнікальныя абразы XVIII-XIX стагоддзяў: «Святы Мікалай», «Апосталы», «Благавешчанне», «Грамніцы», прысвечаныя таму моманту, калі зусiм маленькага Хрыста ўпершыню прынеслі ў храм у Ерусаліме. Усе гэтыя абразы некалі былі перанесены ў Свята-Успенскую царкву з зачыненага храма ў вёсцы Друя.

Свята-Успенская царква - гэта тое месца, куды абавязкова павінен зайсці кожны, хто адпачывае ў Браславе. Яна таксама стане цiкавай і для тых, хто цікавіцца спадчынай праваслаўнай культуры Беларусі i вывучае архітэктурныя помнікі. Усе наведвальнікі царквы абавязкова знойдуць час падумаць у яе сценах i паразважаць. Магчыма, яны адшукаюць адказы на многія пытанні, адчуюць супакаенне i боскую ласку. Велiчэзнай папулярнасцю карыстаецца царква не толькі падчас праваслаўных свят, але і ў звычайныя дні. Шмат вернікаў наведваюць службу i ў час нядзельных набажэнстваў.

Карта месцазнаходжаньня

загрузка карты...

Зварот да спісу

Экскурсіі

  • Мінск - Браслаў - аграсядзіба Ў Барысавіча - Мінск
  • Дата тура:
  • Без харчавання
  • Колькасць гадзін 13

Прапануем

, Браслаў , Беларусь
  • Адлегласць да аэрапорта: 300 km