Свята-Праабражэнскі сабор у Слоніме

Слонім

Цэрквы, касцёлы, саборы, манастыры

На беразе рэк Шчара і Іса размешчаны слаўны беларускі горад Слонім, вядомы з 1036 года. Слонім з'яўляецца горадам трох веравызнанняў: мусульманства, хрысціянства і іудаізму. Дзякуючы гэтаму горад багаты старадаўнімі святымі аб'ектамі, што прывабліваюць вандроўнікаў з усяго свету.

Напрыклад, у самым цэнтры Слоніма размешчаны помнік, прысвечаны яўрэйскаму народу. Гэта Слонімская сінагога, пабудаваная ў XVII стагоддзі. Унутранае ўбранне захавалася з мінулых стагоддзяў, але паглядзець на гэта сваімі вачамі не атрымаецца, бо будынак сінагогі знаходзіцца на рэстаўрацыі.

Асаблівую цікавасць уяўляе праваслаўны Свята-Праабражэнскі сабор, вядомы з XVI стагоддзя. У невялікай саборнай размяшчалася школа для дзяцей, дзе іх навучалі славянскаму пісьменству, чытанню, арыфметыцы, а таксама царкоўнаму спеву. Таксама пры саборы працавала багадзельня для пажылых, хворых і інвалідаў. У 1596 годзе была падпісана Брэсцкая царкоўная ўнія дзеля знішчэння праваслаўных храмаў ці змены іх статусу з праваслаўнага на ўніяцкі. Гэта рашэнне прывяло да крывавых войн паміж канфесіямі. Нягледзячы на барацьбу, Свята-Праабражэнскі сабор у Слоніме быў захоплены прадстаўнікамі Брэсцкай уніі, а калі ўніяцкі рух скасавалі, Слонімскі сабор зноў стаў праваслаўным. У 1848 годзе ён быў знішчаны агнём падчас страшэннага пажару. Канчаткова разбурэнне Свята-Праабражэнскага сабора адбылося ў савецкі час - у 1963 годзе яго разабралі дашчэнту. Як можна адзначыць, лёс Слонімскага сабора вельмі трагічны.

На сённяшні дзень на месцы разбуранага сабора мы бачым беласнежны будынак з пяццю тонкімі купаламі і трох'яруснай званіцай, пабудаваны ў 1995 годзе. У 2011 годзе Свята-Праабражэнскі сабор стаў сховішчам унікальных рэліквій: крыжа з часціцай Дрэва Жыватворчага Крыжа Гасподняга, на якім, паводле хрысціянскага веравучэння, быў раскрыжаваны Ісус Хрыстос. Таксама ў саборы можна ўбачыць абразы з часціцамі мошчаў святой Марыі Магдаліны і пакутніцы Варвары.

Свята-Праабражэнскі сабор з'яўляецца адным з самых маладых помнікаў архітэктуры Слоніма. Знайсці святыню ў горадзе будзе досыць проста, калі вы апынуліся каля помніка У.І. Леніна, усталяваным у самым цэнтры гарадской плошчы. Парадаксальна, але Уладзімір Ілліч сваёй рукой паказвае прама на Свята-Праабражэнскі сабор. Аказваецца, у год, калі быў усталяваны помнік вялікаму правадыру, будынак сабора ўжо не існаваў з прычыны яго дэмантажу ў 1963 годзе савецкімі ўладамі. І толькі калі Слонімскі сабор быў нанава адбудаваны, мясцовыя жыхары адзначылі незвычайны ракурс, які зараз стаў упадабаным для ўсіх гасцей горада, якія фатаграфуюць.

Па паданні, у падзямеллі Свята-Праабражэнскага сабора існуе таемны шлях, па якім можна дабрацца да знакамітага Свята-Успенскага Жыровіцкага мужчынскага манастыра. Аднак нікому з сучаснікаў не атрымалася даказаць ці абвергнуць гэту легенду.

Карта месцазнаходжаньня


Вярнуцца да спісу