Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр у Полацку

Полацк

Цэрквы, касцёлы, саборы, манастыры

Гісторыя ўзнікнення Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра ў Полацку на Вiцебшчыне

Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр лiчыцца вельмі каштоўнай пабудовай для Беларусі, таму што ён з'яўляецца адзіным сярод полацкіх старажытных манастыроў, які захаваўся да нашага часу. Ён з'яўляецца самым буйным цэнтрам праваслаўя на ўсёй тэрыторыі краіны.

Манастыр быў заснаваны ў 1125 годзе князёўнай Еўфрасінняй, у гонар якой і атрымаў сваю сучасную назву. Першапачаткова манастыр уяўляў сабой невялікую пабудову з дрэва. Але з цягам часу колькасць маладых манашак павялiчвалася, і драўлянай пабудовы стала не хапаць для ўсiх. З'явілася неабходнасць у пабудове новага манастыра большых памераў. Новая пабудова была цалкам мураванай, а на яе будаўнiцтва было затрачана практычна 30 тыдняў. Усе гэта адбылося дзякуючы выдатнаму дойліду Іаану.

На працягу 45 год Еўфрасіння жыла пры манастыры. За гэты перыяд храм стаў галоўным месцам асветы зямлі Полацкай. У тыя часы пры ім iснавала вялікая бібліятэка, актыўна працавала майстэрня па маляванню цудоўных абразоў, таксама дзейнiчала невялічкая прыходская школа.

Асаблівасці Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра ў Полацку

Сёння Спаса-Еўфрасіннеўскі храм добра захаваўся ў парананнi з іншымі архітэктурнымi помнікамi Полацка. З моманту свайго заснавання ў манастыры вельмі часта мяняліся ўладальнікі, перыядычна ён пераходзіў з адных рук у іншыя, і толькі ў першай палове XIX стагоддзя яго вярнулі праваслаўным. Пасля гэтага для храма настаў новы перыяд актыўнага развіцця. Будынак цалкам адрэстаўравалі, а жаночае духоўнае вучылішча пры манастыры аднавіла сваю працу. У гэты ж сюды вярнуўся Крыж Еўфрасінні, які яна калiсьцi ахвяравала храму.

Журботныя часы прыйшлі на змену актыўнай дзейнасці храма ў паслярэвалюцыйны перыяд. Ужо ў 1921 годзе жаночы манастыр Еўфрасінні быў зачынены, а знакамiты Крыж рэквiзаваны. Нават мошчы святой былі раскрыты i адпраўлены ў Маскву на атэістычную выставу.

У 1943 году мошчы святой зноў вярнулiся ў сцены храма, і манастыр працягваў сваю актыўную працу да 1960 года. Пасля чаго царква зноў была зачынена. Дзверы для вернікаў храм адкрыў толькі ў 1989 годзе.

Крыж, які быў вельмі каштоўны для Спаса-Еўфрасіннеўскага храма, так і не знайшлі да нашых дзён. Апошняе яго згадванне адбылося яшчэ ў перыяд Вялiкай Айчыннай вайны. Да канца XX стагоддзя была выраблена дакладная копія Крыжа Еўфрасінні адным з вопытных брэсцкіх ювеліраў. Гэты выраб быў ахвяраваны манастыру, і мы можам пабачыць яго ў сценах храма і сёння.

Манастыр Еўфрасінні ўключае цэлы ансамбль будынкаў рознага вызначэння: саму Праабражэнскую царкву, сабор Крыжаўзвіжанскі, трапезную, званіцу, рэшткі падмурка пахавальні, жылы дом і некалькі падсобных памяшканняў.

Пакланіцца мошчам святой можна кожнаму жадаючаму. Зараз сюды прыязджаюць з усіх куткоў краіны і суседніх дзяржаў. У Еўфрасіннеўскі манастыр арганізуюцца турыстычныя і паломніцкія туры, якія дапамагаюць вандроўнiкам стаць яшчэ бліжэй да культурна-гістарычных мясцін Беларусі.

Карта месцазнаходжаньня


Зварот да спісу

Экскурсіі

  • Мінск - Полацк - Мінск
  • Дата тура:
  • Без харчавання
  • Колькасць гадзін 13

  • Мінск - Бабцы - Лепель - Полацк - Арэхаўна - Вушачы - Селішча - Бычкі - Мінск
  • Без харчавання
  • Колькасць гадзін 14

  • Віцебск - Полацк - Глыбокае - Маладзечна - Крэва - Баруны - Гальшаны - Гервяты - Маладзечна
  • Cняданак
  • Колькасць дзён: 3