Сінагога ў Ашмянах

Ашмяны

Цэрквы, касцёлы, саборы, манастыры

Калi вы плануеце падарожжа па Беларусі, звярніце ўвагу на старажытны, але пры гэтым вельмі слаўны гарадок Ашмяны, якi вядомы яшчэ з 1340 года. Яўрэйскі народ асеў у Беларусі прыкладна ў XIV стагоддзі. У Ашмянах іудзеі з'явіліся ў XVII стагоддзі, а ў 1880 годзе яны складалі 50 % ад усяго гарадскога насельніцтва. У мірны для яўрэяў час яны адбудоўвалі кварталы з дамамі мудрагелістай архітэктуры, узводзілі і адкрывалі ешывы, хедары, сінагогі і іншыя яўрэйскія арганізацыі і суполкі. Аднак падчас Другой Сусветнай вайны сінагога і сумежныя з ёй вуліцы пераўтварыліся ў яўрэйскае гета, дзе чакалi свайго часу ахвяры Халакосту. У выніку масавых вынiшчэнняў было забіта больш за два мільёны яўрэйскіх жыхароў. У памяць аб гэтых жудасных падзеях у Ашмянах устаноўлены помнікі на хутары Вуглеева, у вёсцы Ягелоўшчына і ва ўрочышчы Люгоўшчына. Усяго ў Ашмянскім раёне знаходзiцца 48 гістарычных помнікаў, адным з каторых з'яўляецца сінагога - дом малітваў і набажэнстваў для яўрэйскіх жыхароў.

Ашмянская сінагога захавалася да нашых дзён у першапачатковым выглядзе, нягледзячы на ​​тое, што ў гады вайны яна з'яўлялася цэнтрам Халакоста. Будынак сінагогі ўзведзены ў 1912 годзе з чырвонай цэглы ў беларускім стылі з элементамі традыцыйнай яўрэйскай архітэктуры. Адметнай асаблівасцю ашмянскага дома малітваў з'яўляецца трох'ярусны дах і невялічкае круглае акно-ружа.

У цяперашні час сінагога зачынена для наведванняў, а будынак прызначаны для захоўвання экспанатаў мясцовага краязнаўчага музея. Але, калі вы трапiце ўнутр яўрэйскай святыні, будзеце захапляцца незвычайным сіняй столлю, якая імітуе зорнае неба, а таксама дванаццаццю фрэскамі, на кожнай з каторых намаляваны знак задыяку.

Сінагога ў Ашмянах уваходзіць у дзесятку старажытных малітоўных дамоў, якія абавязкова трэба наведаць тым, хто цікавіцца гісторыяй і культурай Беларусі і яўрэйскага народа ў прыватнасці.

А ў Магілёўскай вобласці можна наведаць Быхаўскую сінагогу – велічны будынак абароннага тыпу. Галоўная сінагога ў Слоніме гарманічна ўпісалася ў гістарычны цэнтр горада. Вонкавае аблічча сінагогі нядрэнна захавалася да нашых дзён, але святыні патрабуецца грунтоўная рэстаўрацыя.

У Ружанах захаваўся цэлы сінагагальны двор, у цэнтры якога знаходзяцца руіны старажытнай шмат'яруснай бiмы – месца для чытання свяшчэннага скрутка Торы.

У Ашмянах можна паглядзець і іншыя рэлігійныя помнікі, напрыклад, беласнежную Свята-Васкрасенскую царкву, першы касцёл Святога Міхаіла Архангела, а таксама руіны францысканскага касцёла, пабудаванага ў 1505 годзе.

Абавязкова зазірніце i ў ашмянскі музей імя Ф.К. Багушэвіча. У краязнаўчым музеі прадстаўлены шэраг экспазіцый. «Свет прыроды» - пастаянная экспазіцыя, прысвечаная беларускай флоры і фауне. Усе птушкі, жывёлы і расліны размешчаны ў летнім, зімовым, асеннім і вясновым лясах. Адной з лепшых ва ўсёй Беларусі лічыцца выстава «Ашмянскі край ад старажытнасці да сучаснасці». Даведацца шмат цікавага аб мясцовых славутасцях можна ў час наведвання аднайменнай экспазіцыi. Вядома, што некалькі залаў прысвечаны біяграфіі і працы Францішка Казіміравіча – заснавальніка музея.

Паглядзець музей можна як самастойна, так і ў межах экскурсій. Музей прапануе таксама выязныя экскурсіі па славутых мясцінах горада.

Карта месцазнаходжаньня

Вярнуцца да спісу