Руіны Благавешчанскай царквы ў вёсцы Друя

Друя

Цэрквы, касцёлы, саборы, манастыры

На самай мяжы Беларусі і Латвіі ў Віцебскай вобласці Браслаўскага раёна ёсць невялікая вёсачка пад назвай Друя. Размясцілася яна на левым беразе Заходняй Дзвіны, а сваю назву атрымала ад назвы рэчкі Друйка, якая працякае ўздоўж вёскі. Калісьці даўно насельніцтва Друі было такім вялікім, што называлі яе горадам. Але, праз некаторы час, колькасць насельніцтва пачала паступова змяншацца, і сёння гэта адна з беларускіх вёсачак.

Першае ўзгадванне пра яе адносіцца да далёкага 1386 года. У часы Вялікага Княства Літоўскага Друя была буйным гандлёвым горадам.

У Друі размяшчаюцца руіны Благавешчанскай царквы. Мясцовыя жыхары называюць яе яшчэ Спаса-Благавешчанскай. Носіць сваю назву яна ад таго, што першае служэнне ў ёй прайшло на вялікае царкоўнае свята – Благавешчанне.

Як сведчаць руіны царквы і запісы гістарычных дакументаў, пабудавана яна была адначасова ў двух стылях: барока і рэтраспектыўна-рускім. Архітэктары і сёння могуць прасачыць по руінах сляды і таго, і другога стылю.

Пра тое, як у вёсцы ўзнікла царква, ёсць шмат гісторый. Па адной з іх, у XVIII стагоддзі яна была перабудаваная з касцёла, які дзейнічаў у Друі з XVI стагоддзя. Але ўсё гэта расказы мясцовых жыхароў. Дакладна невядома, як усё ж такі ў Друі з’явілася Благавешчанская царква.

На тэрыторыі Браслаўшчыны даўгі час гэта быў адзіны праваслаўны храм. Пабудаваны ён быў настолькі вытанчана, што яго высока ацаніў сам Пётр Першы.

У часы Вялікай Айчыннай вайны ў Друі фашысты стварылі яўрэйскае гета, а пазней і зусім жорстка растралялі ўсіх мясцовых жыхароў. Аднак, нягледзячы на гэта, будынак царквы быў захаваны і не пацярпеў.

У дзеячым стане існавала царква ў Друі больш за 200 гадоў. Зачынілі яе толькі ў 1960 годзе па невядомых да гэтага часу прычынах. Для таго, каб будынак не пуставаў, яго перадалі спачатку суполцы цыган, якія жылі ў ёй, а пасля гэтага будынак быў пераданы пад склад.

На сённяшні дзень царква знаходзіцца ў паўразбураным стане. Ад яе гістарычнага аблічча поўнасцю захавалася толькі званіца. Устаноўлена яна была не з самага пачатку будаўніцтва царквы, а толькі ў XIX стагоддзі. Аднак мясцовыя жахары, каб хоць як-небудзь захаваць праваслаўную святыню, уласнымі сіламі пабудавалі ў царкве алтар і праводзяць там богаслужэнні. Яны збіраюць грошы на яе поўнае аднаўленне, але гэта адбываецца вельмі павольна. З-за таго, што работы па падтрымцы стану будынка не вядуцца, ён усё больш разбураецца.

Аднак, нягледзячы ні на што, турыстам неабходна наведаць святое месца на тэрыторыі Беларусі, адчуць сапраўдны дух беларускай праваслаўнай архітэктуры. Але важна памятаць, што Друя з’яўляецца памежнай зонай, таму тыя, хто жадае наведаць гэтае месца з другіх краін, павінны паклапаціцца пра пропуск на мяжы. Падрыхтаванне дазволу займае каля 5 дзён. Жыхарам Беларусі не цяжка будзе дабрацца да Друі на грамадскім транспарце, які дастаткова часта туды ходзіць, ці на ўласным аўтамабілі.

 

Карта месцазнаходжаньня


Зварот да спісу