Рагазнянскае возера

Рагозна

Прыродныя аб'екты

Гэта возера – адна з жамчужын у азёрным каралі Прыбугскага края, любімае месца адпачынку жыхароў Брэсцкай вобласці, блізкага і далёкага замежжа.

Размяшчаецца яно недалёка ад Брэста (29 км), але асноўны арыенцір – вёска Рагозна – усяго ў 3-4 кіламетрах ад возера. Тэрыторыю яго акружае раўнінная, дзесьці балоцістая, а ў асноўным парослая густым змешаным лесам мясцовасць. Шырокая пойма, заліўны луг, узвышаныя берагі, з якіх далёка праглядваецца водная роўнядзь – гэта ўсё рысы возера Рагазнянскае.

Дно, прыдатнае для купання, ілістае або пясчанае. Найбольшыя глыбіні знаходзяцца ў цэнтральнай частцы возера  і складае прыкладна 2,8 м. Сярэдняя глыбіня – каля 2 метраў.

На паўднёвым захадзе возера каналам аб’яднана з возерам Белае, з сістэмай меліярацыйных каналаў і ракой Заходні Буг. Возера насяляюць розныя віды рыб, тыповыя для гэтай прыроднай зоны. Аматарскае рыбалоўства з’яўляецца платным.

Недалёка ад возера размешчаны санаторый “Бярэсце”. На паўночны захад  - аграсядзіба “Мядовая паляна” (турыстам яна можа быць цікавая экскурсіямі, арганізацыяй рыбалкі, фотапалявання, збора грыбоў і ягад, пракатам катамаранаў).

Параўнальна невялікае, Рагазнянскае возера вельмі гасцінна сустракае ўсіх, прапаноўваючы кожнаму адпачынак адпаведна інтарэсам. Санаторыі, паляванне, рыбалка, спартыўнае арыентаванне, натуральнае аздараўленне, самыя жывапісныя пейзажы беларускага краю, чыстае паветра – усё прадастаўляе натуральнае тутэйшае асяроддзе.

Лірычнае адступленне

Здавалася б, сказана ўсё. Што можа быць лепей і цікавей за ўжо адзначаныя вартасці Рагазнянскага возера? Але не, трэба дадаць яшчэ лірыкі, тым больш што яна не надуманая, а жыве разам з возерам, характарызуючы яго, як і ўсё, пералічанае вышэй.

Народ здаўна насяляў у сваім фальклоры возера ўсялякімі язычніцкімі істотамі. І сапраўды, вада, шо знаходзіцца ў глыбі леса, можна хаваць у сабе розныя таямніцы! Ці не зманлівы спакой воднай роўнядзі вадаёма?

Не з’яўляецца выключэннем і Рагазнянкае возера. Легенда расказвае:

Жылі на Белым і Рагазнянскім возерах леснікі – адзін на адным возеры, другі на другім. У лесніка з Рагазнянскага возера было два сыны, слаўныя малойцы, дружныя браты. У другога лесніка была дачка, якая з маленькай дзяўчынкі ператварылася ў прыгожую дзяўчыну: і сабой прывабную, і нораву рахманага і добрага. Так здарылася, што, увайшоўшы ва ўзрост, адчулі цягу адзін да аднога дзяўчына з Белага возера і старэйшы з братоў. Але потым яна сустрэла малодшага, і ён ёй таксама спадабаўся. Адбыліся сустрэчы і з тым, і з другім. Дзяўчына, сумленная і справядлівая, цуралася і сумавала з-за такой неадназначнай сітуацыі. Не жадаючы нікога падманваць, аднойчы яна прызначыла спатканне абодвум братам адначасова, каб сустрэцца і ўсё вырашыць. Але на сустрэчу спазнілася, а браты, убачыўшы адзін аднога на месцы спаткання, усё зразумелі. У абурэнні старэйшы брат выхапіў нож і забіў малодшага, а потым і сябе тым самым нажом. Невыносна яму было  ўсвядоміць зробленае.

Дзяўчына, прыйшоўшы, убачыла сумную карціну і ў роспачы кінулася ў ваду возера. Але не прыняло яе возера як тапельніцу, а прыняло як русалку. А на месцы гібелі братоў вырасла па дубу. Кожны год выходзіць русалка ў дзень іх смерці з глыбіні вады, падыходзіць да дубоў, лье запозненыя слёзы.

Больш за 400 гадоў таму было гэта, але паэзія апавядання яшчэ жывая ў пераказе мясцовых жыхароў, у таямнічай сенцы дрэў у лесе, у глыбіні спакойных вод.

Карта месцазнаходжаньня


Зварот да спісу