Крыніца Акменіца

Кезікі

Прыродныя аб'екты

Адно  з самых цікавых месц Браслаўшчыны – гэта крыніца Акменіца. Сваю назву яна атрымала ад назвы аднайменнай ракі ў Браславе. Размешчана крыніца ля падножжа гары Маяк. Мясцовыя жыхары здаўна называлі гэту крыніцу Шалькіня, што ў перакладзе з літоўскага азначае «халодны», «камяністы» ці яшчэ «Зімнік». І сапраўды, вада ў крыніцы вельмі халодная. Але, па расказах мясцовых жыхароў, яна валодае гаючымі ўласцівасцямі. А яшчэ называюць яе так таму, што вада зімой у ёй не замярзае. Таму круглы год жадаючыя ўбачыць святую крыніцу прыязджаюць на гэтае месца.

Калі звярнуць увагу на дрэвы побач, то можна ўбачыць, што на іх павязана мноства каляровых стужачак. Асабліва прыгожа і ярка глядзіцца гэта цёплым і сонечным летам. Гэта невыпадкова. Ёсць паданне, згодна з якім даўным-даўно каля возера расла вялікая елка. Была яна, у параўнанні з іншымі, вельмі прыгожая і высокая. Людзі знайшлі каля яе каранёў крыніцу і вырашылі, што менавіта вада з яго надзяліла дрэва такой прыгажосцю і сілай. Так і павялося, што людзі сталі браць ваду з крыніцы, лічачы, што яна валодае гаючымі якасцямі. Але для таго, каб вада захоўвала свае якасці, крыніцы трэба было падзякаваць. Часы тады былі складаныя, і не кожны мог палажыць у ваду манетку ў падзяку. Тады і вырашылі людзі, што ў падзяку крыніцы будуць павязваць на дрэва кавалачак тканіны. Кажуць, што вада вылечвае ад многіх хвароб, дапамагае амалажвацца арганізму, надае фізічную моц і бадзёрасць духу.

Зусім нядаўна было вырашана даследваць ваду. Пасля правядзення многіх працэдур было выяўлена, што вада ў Акменіцы – гэта крыніца мінеральнай вады хларыдна-натрыевага тыпу.

Недалёка ад крыніцы можна ўбачыць некалькі камянёў-валуноў. Мясцовыя жыхары кажуць, што калісьці яны былі зусім маленькія, а потым сталі расці самі па сабе. Так гэта ці не – ужо ніхто дакладна не даведаецца, але месцу каля крыніцы яны надаюць яшчэ большую прыгажосць. А сцяжынкі каля крыніцы проста ўсыпаны мноствам невялікіх каменчыкаў. Даследчыкі кажуць, што слова «акменіца» значыць «камяністая».

Ёсць пра камяні-валуны яшчэ адна легенда. Кажуць, што адзін з валуноў, які называюць “каровін камень”, аднойчы пакаціўся ўніз, дзе каровы спускаліся да вадапою. Схіл быў настолькі крутым, што адна з кароў папала пад камень, і застаўся з-пад яго тырчаць толькі хвост. Для таго, каб валун задобрыць, мясцовыя жыхары падносілі яму дары. Магчыма, гэта было пакланенне язычніцкаму богу, які заступаўся за развядзенне хатніх жывёл.

А яшчэ ёсць камень, які называюць Дудальскі. Яго перанёс сюды ледавік з Выбаргскага раёна. На самым камяні ёсць абрысы, якія нагадваюць след левай нагі. Мясцовыя жыхары, убачыўшы гэта, сталі называць яго Чортаў след. Легенда абвяшчае, што камень быў маленькі і паступова рос. З-за яго вылазіў чорт, палохаў падарожнікаў і мясцовых жыхароў і ізноў хаваўся за камень. Людзі пужаліся, і ад гэтага камень рос. Але аднойчы адзін з мясцовых жыхароў не спалохаўся і змог заступіцца за сябе. Спужаўшыся, чорт наступіў на камень і пакнуў на ім свой след. Пасля гэтага валун перастаў расці.

У раёне крыніцы вельмі добра развітая сістэма экатурызма. Жадаючым адпачыць каля крыніцы можна спыніцца ў аграсядзібах, размешчаных побач. Турысты змогуць атрымаць асалоду ад свежага паветра, аздаравіцца чыстай гаючай вадой і праверыць сапраўднасць мясцовых легенд!

Карта месцазнаходжаньня


Вярнуцца да спісу