Пажарная каланча ў Мсціславе

Мстіславль

Архітэктура, вытворчыя будынкі

Геаграфічнае распалажэнне

Мсціслаў - горад у Магілёўскай вобласці.

Гістарычныя звесткі

Заснаванне горада прыпадае на 1135 год, калі смаленскі князь Расціслаў Мсціслававіч вырашыў увекавечыць памяць свайго бацькі Мсціслава Вялікага ў назве заснаванага ім горада. Першапачаткова Мсціслаў уяўляў сабой умацаваны замак, вакол якога знаходзiлася невялічкае паселішча. З 1359 года горад стаў належаць Вялікаму Княству Літоўскаму. У 1634 годзе ўжо ў складзе Рэчы Паспалітай Мсціслаў атрымлівае Магдэбургскае права і герб. Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай Мсціслаў апынуўся на тэрыторыі Расійскай Імперыі, а праз пяць год ён атрымаў статус павятовага горада.

Войны не абмiнулi горад. Падчас наступлення арміі Напалеона Мсціслаў быў цалкам спустошаны. Аднак ужо да канца XIX стагоддзя стараннямі і руплiвасцю жыхароў у Мсціславе былі адчынены і паспяхова працавалі гарбарны і цагельны заводы. Актыўна вялася піваварная справа, працавалі тры вучылішчы і тры бальніцы.

У 1924 годзе Мсціслаў увайшоў у склад БССР. У гады Вялікай Айчыннай вайны жыхары горада мужна змагаліся супраць фашысцкіх захопнікаў. Сярод забітых мірных грамадзян была вялікая колькасць яўрэяў. У памяць пра гэтыя падзеі ў горадзе ўсталяваны абеліск.

Насельніцтва

Па статыстыцы на 1 студзеня 2016 года ў Мсціславе пражывала амаль дзесяць з паловай тысяч чалавек.

Славутасці

Самай высокай славутасцю Мсціслава з'яўляецца будынак былой пажарнай часткі. Гэты помнік архітэктуры адносіцца да пабудоў першай паловы XX стагоддзя. Пажары для горада не былі рэдкасцю. Найбольш маштабныя з iх адбыліся ў 1858 годзе, калі агнём было знішчана паўтысячы дамоў, а таксама ў 1863 годзе, калі з-за пажару жыхары горада пазбавіліся ўсіх гандлёвых радоў. Праз 17 год праблема пажараў стала настолькі вострай, што ўзнікла неабходнасць ва ўтварэнні дабраахвотнага пажарнага таварыства, базай для каторага паслужыла пажарная каманда. Такім чынам, да канца XIX стагоддзя ў Мсціславе налічвалася 220 пажарнікаў, для каторых у пачатку XX стагоддзя была ўзведзена дваццаціметровая каланча.

Будынак з чырвонай цэглы мае пяць паверхаў і простую прамавульную планіроўку. На галоўным фасадзе пажарнай часткi маецца па два акны на кожным паверсе.

Доўгі час будынак пажарнай каланчы пуставаў, аднак у рамках падрыхтоўкі Мсціслава да фестывалю «Дажынкі» архітэктурны помнік размясціў пад сваім дахам музей пажарнай справы. Сярод унікальных экспанатаў пажарнай каланчы - ручная пажарная помпа і бочка для вады на конскай сiле. Акрамя таго, была адноўлена і прадстаўлена форма першых пажарнiкаў. На адным з пяці паверхаў музея можна таксама пазнаёміцца з абсталяваннем, з якім даводзілася працаваць пажарнікам у пачатку XX стагоддзя. Асаблівае захапленне наведвальнікаў помніка архітэктуры выклікае аглядная пляцоўка па той прычыне, што з яе вышыні можна агледзець усю старажытную частку горада. Акрамя таго, усім наведвальнікам даецца магчымасць пазванiць у старажытны пажарны звон.

Наведванне пажарнай каланчы часта ўваходзіць у экскурсіі па Мсціславе. Адзін са старэйшых гарадоў Беларусі падзелiцца з турыстамi не толькі фактамi сваёй багатай гісторыі, але і раскажа пра няпростае рамяство тых, хто цаной сваёй бяспекі, а часам і жыцця забяспечвае спакой і дабрабыт нашых дамоў.

Карта месцазнаходжаньня


Вярнуцца да спісу