Помнік У.І.Леніну ў Мазыры

Мазыр
Скульптуры, помнікі, мемарыялы
На паўднёвым усходзе беларускага Палесся, на правым беразе ракі Прыпяць, там, дзе рэчышча яе плыўна пачынае апускацца ў Дняпро, размешчаны адзін з найстарэйшых гарадоў Беларусі – Мазыр.
Першае яго пісьмовае згадванне датуецца 1155 годам. Размешчаны ён на досыць рэльефнай мясцовасці, што можна ўбачыць, проста праехаўшы па яго дарогах. З усіх бакоў горад акружаны вадаёмамі, што ў спалучэнні з рэльефнасцю надае яму неверагоднае хараство.
Як і ў многіх гарадах Беларусі, у Мазыры знаходзіцца самы заўважны ў Гомельскай вобласці помнік Уладзіміру Іллічу Леніну, які напамінае мясцовым жыхарам пра перыяд савецкай эпохі. І, як няцяжка здагадацца, стаіць ён якраз на плошчы Леніна – культурным і гістарычным цэнтры горада.
Да 1928 года на гэтым месцы на галоўнай плошчы горада была ўсталявана дошка пашаны, а ў 1928 годзе быў усталяваны помнік правадыру сусветнага пралетарыяту. Менавіта ў гэтыя гады на ўсёй прасторы СССР масава сталі ўсталёўвацца помнікі Уладзіміру Іллічу. Усе яны былі рознага памеру і аб'ёму, кожны меў сваю непаўторную кампазіцыю.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны помнік быў знесены, а нямецкія войскі пачалі выкарыстоўваць цэнтральную плошчу для ўсталёўкі ганаровых знакаў Рэйху.
Нядоўга пуставала плошча без помніка Уладзіміру Іллічу: ужо ў 1947 годзе пачаліся працы па яго аднаўленні. Аднак месца было абрана ўжо іншае: падчас вайны быў спалены будынак дома Саветаў, а на яго месцы ўсталяваны помнік. Ён павернуты тварам да будынка, у якім цяпер знаходзіцца гарадскі выканаўчы камітэт.
У 1970 годзе ўлады горада вырашылі, што помнік павінен стаяць у іншым месцы, і перанеслі яго на гарадскую набярэжную. Аднак, праз некаторы час, стала зразумела, што патрэбна яму ўсё ж знаходзіцца на плошчы, таму помнік перанеслі назад. Яго крыху абнавілі, ззаду дадалі сцяг.
Усяго ў горадзе Мазыры было ўсталявана некалі шаснаццаць помнікаў Уладзіміру Іллічу, але з цягам часу іх засталося толькі восем. Самы галоўны з іх, як ужо адзначалася, знаходзіцца на плошчы Леніна.
З-за ўплыву прыродных стыхій, фарба з помніка стала аблазіць, а сам ён пачаў патроху крышыцца. Але мясцовыя ўлады, каб захаваць каштоўнасць савецкай эпохі, правялі татальную працу па яго рэканструкцыі. Так і павялося, што перыядычна праводзяцца працы па яго абнаўленні, падфарбоўваецца і сам помнік, і пастамент, на якім ён стаіць, і сцяг. Адбываецца гэта перад самымі значнымі савецкімі датамі, а таксама перад днём нараджэння Уладзіміра Ілліча - 22 красавіка.
Некалькі разоў выносілася прапанова знесці помнік, але мясцовыя ўлады не адважыліся гэта зрабіць і захавалі яго. Таму і да сёняшняша дня на плошчы Леніна ў горадзе Мазыры стаіць помнік, які паказвае гараджанам і гасцям горада дарогу да светлай будучыні. Наведваючы Мазыр, абавязкова паглядзіце плошчу Леніна і галоўны помнік у горадзе!