Ёсць пытанне? +375 (29) 115-49-49, + 7 (499) 350-84-49

Помнік Тарасу Шаўчэнку ў Мінску

Мінск

Скульптуры, помнікі, мемарыялы

У ходзе Дзён Кіева ў Мінску, 22 красавіка 2002 года, быў урачыста адкрыты помнік украінскаму пісьменніку і паэту Тарасу Шаўчэнку. Адкрыццё таксама было прымеркаванае да Года Тараса Шаўчэнкі, які праходзіў у Беларусі ў 2002 годзе.

Манумент размясціўся паблізу ад украінскага пасольства ў Сцяпанаўскім скверы, на скрыжаванні вуліц Кісялёва і Старавіленскай. Яшчэ пры адкрыцці пасольства Украіны ў Беларусі ў 1992 годзе, з’явілася задума ўсталяваць у гэтым скверы помнік, прысвечаны вялікаму Кабзару, які і быў, затым увасоблены ў гэтым мануменце.

Адкрыццё помніка значна тым, што творчасць Тараса Шаўчэнкі  - славутага ўкраінскага літаратурнага дзеяча, акадэмічнага мастака, этнографа і рэвалюцыянера-дэмакрата, добра вядома і любіма на беларускай зямлі. Шмат вуліц названа яго імем у беларускіх гарадах, але вось помнік такого маштабу быў устаноўлены ўпершыню. Ён стаў першым помнікам Тарасу Шаўчэнку ў Беларусі, да і сёння застаецца адзіным паўнафігурным манументам Кабзара ў нашай краіне.

Украіна традыцыйна дорыць дружалюбным дзяржавам скульптуры свайго заснавальніка ўкраінскай мовы і літаратуры. Бо на сваёй радзіме Тарас Шаўчэнка сыграў вялікую ролю для развіцця ўкраінскай культуры, і ў справе станаўлення украінскага народа – як адзінай нацыі.

Падобны афіцыяльны падарунак Кіева Мінску, у чарговы раз гаворыць аб крэпкім  сяброўстве і моцных адносінах паміж украінскім і беларускім народамі. Таму, сам манумент з’яўляецца ў вялікім сэнсе яўным сімвалам гэтага сяброўства.

Мінск стаў яшчэ адной сталіцай у свеце, дзе пастаўлены помнік Тарасу Шаўчэнку за межамі Украіны. Падобныя помнікі ўжо ўстаноўлены не толькі ў Маскве, Варшаве, Санкт-Пецярбурзе, але і ў Вашынгтоне, Сіднэі, Ашхабадзе, Ташкенце, Гаване.

Стваральнікам помніка стаў украінскі скульптар, Заслужаны мастак Украіны – Віктар Ліпаўка. З беларускага ж боку, вядучыя мінскія архітэктары Віктра Нікіцін і Віктра Крамарэнка выканалі архітэктурную прывязку манумента да мясцовасці.

Помнік вышынёй у 4 метры, прадстаўляе сабой адлітую ў бронзе фігуру Тараса Шаўчэнкі на невысокім падножжы. Сама фігура ўстаноўленая на круглым ружовым пастаменце з граніту. Усю кампазіцыю дапаўняюць спадзістыя доўгія прыступкі вакол пастамента. Адной нагой Тарас Шаўчэнка стаіць на камяні, а другой - на пастаменце.

Скульптар адлюстраваў Тараса Шаўчэнку ўжо ў гадах і ў нейкай задуменнасці. Трэбы меркаваць, што ён поўнасцю паглынуты сваімі разважаннямі пра літаратуру, пра мастацтва, пра будучае ўкраінскага народа.

Па словах крытыка, пры ўвасабленні вобраза Тараса Шаўчэнкі, скульптару атрымалася пазбегнуць шаблоннасці.

Кампазіцыйным цэнтрам сквера з’яўляецца сам помнік, які размясціўся на маленькай брукаванай плошчы, да якой вядуць дзве шырокія дарожкі, выкладзеныя ружовай тратуарнай пліткай, пад колер пастамента помніка. Уздоўж дарожак стаяць дэкаратыўныя скамейкі.

Манумент у скверы поўнасцю ўпісаўся ў знешняе аблічча сквера, і выглядае вельмі гарманічна. Увесь сквер па перыметры агароджаны металічнай дэкаратыўнай рашоткай.  Настрой цішыні і ўтульнасці падтрымліваюць арыгінальныя ліхтары акруглай формы. Паблізу з манументам размясціўся бювет з пітной артэзіянскай вадой. Гэта таксама падарунак кіеўскіх улад.  І нездарма гэты сквер многія так і называюць – «маленькай копіяй парка Шаўчэнкі ў Кіеве».

Помнік Тарасу Шаўчэнку адразу стаў новай гарадской славутасцю і нязменна прыцягвае да сябе ўвагу гараджан і турыстаў, адпачываючых у Мінску.

Карта месцазнаходжаньня

загрузка карты...

Зварот да спісу

Прапануем

, Мінск , Беларусь
  • Адлегласць да аэрапорта: 42 km
, Мінск , Беларусь
  • Адлегласць да аэрапорта: 56 km
, Мінск , Беларусь
  • Адлегласць да аэрапорта: 43 km