Помнік Льву Сапегу ў Лепелі

Лепель

Скульптуры, помнікі, мемарыялы

Геаграфічнае палажэнне

Лепель – адзін з утульнейшых гарадоў Віцебскай вобласці. Ад абласнога цэнтра да Лепеля 110 км, ад сталіцы Беларусі – 155 км. Горад стаіць на дзвюх рэках – Уле і Эсэ.

Гістарычныя звесткі

Упершыню ў летапісных крыніцах Лепель узгадваецца ў 1439 годзе. Стратэгічную значнасць горада абумоўлівала яго месцаразмяшчэнне на шляху «з вараг у грэкі».

У 1585 годзе разам з вакольнымі землямі Лепель перайшоў Льву Сапегу. Новы віток развіцця Лепель пачаў з атрымання статуса горада і магдэбургскага права. Бярэзінская водная сістэма, пабудаваная ў 1805 годзе, паспрыяла далейшаму развіццю горада.

Зараз Лепель – горад, які актыўна развіваецца, і з 2009 года мае свай герб і флаг.

Насельніцтва

Па данных перапісу насельніцтва на 1 студзеня 2016 года ў Лепелі зарэгістравана 17690 чалавек.

Славутасці

Помнік Льву Сапегу быў устаноўлены з нагоды Дня нараджэння горада. Славутасць прадставілі гараджанам 11 верасня падчас святкавання 571-годдзя Лепеля.

Нарадзіўся Леў Іванавіч Сапега ў 1557 годзе. Яго бацькамі былі Іван Іванавіч Сапега і Багдана Друцкая-Сакалінская. Раннія гады ён правёў у Нясвіжы, дзе праходзіў навучанне ў маёнтку Радзівілаў. Дзяржаўную службу Леў Сапега пачаў з невысокага паста пісара ў Оршы. Ужо ў 1581 годзе ён атрымаў пост каралеўскага пісара пры Стэфане Баторыі. Праз сем гадоў Сапега заняў пасаду вялікага канцлера Вялікага Княства Літоўскага. Толькі на палітычных дасягненнях ён не спыніўся. У 1621 годзе канцлер ВКЛ стаў віленскім ваяводай. Праз 4 года службы на гэтай пасадзе ён атрымаў званне вялікага гетмана Вялікага Княства Літоўскага.

Вядомыя былі і рэлігійныя погляды Льва Сапегі: атрымаўшы асновы праваслаўнай веры ад бацькоў, а пазней прыняўшы каталіцызм, ён баў актыўным прыхільнікам уніяцтва. У 1588 годзе не без яго дапамогі праводзілася падрыхтоўка да царкоўнай уніі.

Шмат спрэчак ідзе вакол ролі Льва Сапегі ў стварэнні Статута Вялікага Княства Літоўскага. Па меркаваннях адных гісторыкаў, Сапега выступіў у якасці ініцыятара законапраекта, другія сцвярджаюць, што ён толькі праводзіў кадыфікацыю актаў. Як бы там ні было, з упэўненасцю можна сказаць, што Леў Сапега прымаў непасрэдны ўдзел у стварэнні дакумента, які вызначаў дзяржаўны ўклад ВКЛ і замацоўваў беларускую мову ў якасці дзяржаўнай.

Леў Сапега ўвайшоў у гісторыю не толькі як выбітны палітык і ваенны дзеяч. Пад яго кіраўніцтвам было пабудавана некалькі касцёлаў, сярод якіх касцёл Святога Міхаіла, які з’ўляецца месцам пахавання праху Сапегі.

Ідэя пра стварэння помніка Льву Сапегу ў Лепелі належыць ксёндзу Андрэю Аніскевічу. Скульптарам манументу выступіў Леў Аксакаў. Па задумцы аўтара, трохмятровая скульптура Льва Сапегі выканана з бронзы і размешчана на пастаменце. Палітычны дзеяч увасоблены апранутым у кунтуш і кірасу, якія з’яўляліся парадным адзеннем тых часоў. Правая рука канцлера занятая булавой – рэгаліяй гетмана, для левай рукі апорай служыць эфес шляхецкай шаблі.

Помнік Льву Сапегу існуе ў адным экзэмпляры і з’яўляецца не проста скульптурай вялікага чалавека, а, перш за ўсё, данінай памяці цэлай эпосе беларускага народа.

Карта месцазнаходжаньня


Зварот да спісу

Экскурсіі

  • Мінск - Бабцы - Лепель - Полацк - Арэхаўна - Вушачы - Селішча - Бычкі - Мінск
  • Без харчавання
  • Колькасць гадзін 14

Прапануем

, Лепель , Беларусь
  • Адлегласць да аэрапорта: 155 км от аэропорта Минск-1 km