Помнік Леніну ў Вялікай Бераставіцы

Вялікая Бярэставіца

Ратушы

Напэўна, няма ў Рэспубліцы Беларусь і на ўсёй постсавецкай прасторы такога чалавека, які б не ведаў Уладзіміра Ілліча Леніна – заснавальніка першай у свеце сацыялістычнай дзяржавы. Выбітны палітык і дзяржаўны дзеяч стварыў вялікую колькасць прац па філасофіі і марксізму, пісаў пра станаўленне сацыялізму, крытыкаваў імперыялізм і капіталізм, распрацаваў тэорыю і практыку сацыялістычнай рэвалюцыі.

Помнікі гэтаму чалавеку былі ўсталяваны ледзь не ў кожным населеным пункце Беларусі. Не стала выключэннем і Вялікая Бераставіца – пасёлак гарадскога тыпу ў Гродзенскай вобласці, які знаходзіцца недалёка ад мяжы з Польшчай. Як і большасць населеных пунктаў Беларусі, Вялікая Бераставіца – старажытнае мястэчка, якое мае глыбокую гісторыю. Тут красуюцца старадаўнія храмы ды іншыя гістарычна значныя будынкі, бо пасёлку ўжо больш за 500 гадоў. За сваю гісторыю мястэчка пабачыла і нямецкія войскі, і палякаў, і бальшавікоў.  

У савецкія часы тут вырашылі паставіць помнік Леніну – як асобе, датычнай да стварэння СССР. Гэтак, у 1985 годзе ў цэнтральным скверы мястэчка усталявалі высокі, у некалькі ўзроўняў, пастамент. А на яго паднялі даволі буйную скульптурную выяву “правадыра сусветнага пралетарыяту”. У правай руцэ бераставіцкі Ленін трымае папяровы скрутак.

Ацэнкі дзейнасці Леніна звычайна радыкальна адрозніваюцца. Хтосьці лічыць гэтага чалавека геніем і ледзь не богам, а хтосьці – крывавым злачынцам. Але з адным не паспрачаешся – Ленін з’яўляецца гістарычнай фігурай, якая паўплывала на жыццё мільёнаў людзей ва ўсім свеце. 

Карта месцазнаходжаньня


Зварот да спісу