Помнік «Гуляючыя дзеці» ў Мінску

Мінск

Скульптуры, помнікі, мемарыялы

Нароўні з сур'ёзнымі архітэктурнымі кампазіцыямі, у беларускай сталіцы ёсць і мноства даволі пацешных і спецыфічных помнікаў, якія не толькі прысвечаны значным падзеям, але і падымаюць настрой прахожым. Несумненна, усмешку здольна выклікаць скульптура «Гуляючыя дзеці».

Некалькі слоў пра аўтара

Стваральнікам помніка «Гуляючыя дзеці» (які таксама мае іншыя папулярныя ў народзе назвы – «Шчаслівае дзяцінства», «Дзеці гуляюць» і нават жартаўлівае «Аддай штаны!») з'яўляецца знакаміты архітэктар Мікалай Іванавіч Кандрацьеў. Ён ужо праславіўся ў Беларусі і за мяжой, дзякуючы такім маштабным праектам, як «Духоўнасць. Адраджэнне – храмы праваслаўныя і каталіцкія» (графічны цыкл, створаны ў перыяд 1995-1997 гадоў), помнік у Асіповіцкім раёне «Спаленая вёска» і многім іншым.

Сам Кандрацьеў родам з Расіі, з Алтайскага краю, дзе знаходзіцца вёска з цікавай назвай Высокая Грыва. Адукацыю ён атрымаў у Ленінградскім інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры, дзе адразу ж праявіў свой незвычайны талент і ўнікальнае бачанне навакольнага свету. Пасля гэтага мастак і скульптар пераехаў у Беларусь, дзе і пачаў тварыць у самым шырокім сэнсе гэтага слова.

Сярод знакамітых ранніх прац вылучаецца карціна «Рыбакі», напісаная яшчэ ў 1969 годзе, а таксама некалькі арыгінальна выкананых псіхалагічных партрэтаў знакамітых беларусаў (Я. Коласа, Я. Купалы і iншых).

Знакаміты скульптурны твор

Помнік «Гуляючыя дзеці» у Мінску адносна стары і з'явіўся на вуліцы Веры Харужай яшчэ ў пачатку 80-х гадоў мінулага стагоддзя. Дадзеная кампазіцыя адразу ж палюбілася жыхарам і гасцям сталіцы, і на тое ёсць свае прычыны.

Помнік адлюстроўвае дзяцей, якімі калісьці былі ўсе мы. Ключавой фігурай з'яўляецца дзяўчынка, пакрыўджаная і раззлаваная (наколькі гэта ўвогуле магчыма ў такім юным узросце) на хлопчыка. Яна спрабуе адабраць у яго шорты. Адсюль становіцца зразумелай адна з найболей пашыраных сярод мінчукоў назваў кампазіцыі.

Усяго ў помніку задзейнічана шасцёра дзяцей, кожны з якіх заняты сваёй справай. Пры гэтым усе яны разам. Як мы помнім, найчасцей менавіта так і адбываецца падчас дзіцячых гульняў.

Асноўнай ідэяй стварэння арыгінальнай скульптуры для Мікалая Кандрацьева было паспрабаваць выклікаць ва ўсіх, хто глядзіць на помнік, светлыя ўспаміны пра даўно мінулае дзяцінства, вярнуць у бесклапотны перыяд нават самых занятых і сур'ёзных гараджанаў. І гэта, безумоўна, у яго атрымалася.

Сёння група дзяцей, размешчаная сярод дрэў на адной з папулярных сталічных вуліц, прыцягвае сюды не толькі жыхароў блізкіх раёнаў горада, але і замежных гасцей Мінска, выклікаючы ўсмешку ў дзяцей і дарослых.

Мікалай Кандрацьеў пакінуў пасля сябе спадчыгу, якая хоць і не з'яўляецца гістарычна значнай, але з'яўляецца самым сапраўдным упрыгожваннем горада і яго неад’емнай часткай.

Карта месцазнаходжаньня


Зварот да спісу

Прапануем

, Мінск , Беларусь
  • Адлегласць да аэрапорта: 44 km
  • Адлегласць да аэрапорта: 35 km
, Мінск , Беларусь
  • Адлегласць да аэрапорта: 41,1 km