Помнік Францішку Багушэвічу ў Смаргоні

Смаргонь

Скульптуры, помнікі, мемарыялы

6 верасня 2009 года ў горадзе Смаргонь Гродзенскай вобласці быў адкрыты першы ў Беларусі помнік Францішку Багушэвічу.

Адкрыццё адбылося ў межах Дня беларускага пісьменства, які адзначалі тады ў 16 раз. На імпрэзе прысутнічалі прадстаўнікі ўлады, а покрыва з помніка знялі пад шум апладысментаў. Акрамя гэтага, у горадзе прайшлі іншыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню пісьменства: фестываль кнігі, святочны канцэрт і ўзнагароджанне пераможцаў літаратурных конкурсаў. Ладзіліся экскурсіі ў дом-музей паэта.

Сам помнік знаходзіцца ў цэнтры горада – насупраць Спаса-Праабражэнскага Сабора і непадалёк ад гасцініцы “Смаргонь”. Вышыня помніка складае амаль чатыры метры. Пастамент зроблены з шэрага граніту, а сама скульптура –  бронзавая. Багушэвіч паўстае задумлівым, у левай руцэ ён трымае кнігу. На галаве паэта – саламяны капялюш, світка падперазана поясам. Позірк накіраваны ўдалечыню. Паэт усёй постаццю абапіраецца на светла-шэры камень.

У 1989 годзе быў праведзены конкурс на найлепшы эскіз скульптуры Францішка Багушэвіча. Перамогу ў ім атрымаў калектыў, у складзе якога працавалі архітэктар Яўген Міцько ды скульптары Гумілеўскія – бацька і сын. Але ажыццявіць гэты творчы праект атрымалася толькі праз дваццаць гадоў – у 2009 годзе. Прычына затрымкі была звязана з недахопам сродкаў, неабходных для яго рэалізацыі. Праз два дзесяцігоддзі праект Міцько і Гумілеўскіх нарэшце быў здзейснены ў Мінскім скульптурным цэнтры. Цікава, што месца, дзе павінен быў паўстаць помнік, таксама было зацверджана гарадскімі ўладамі яшчэ ў 1989-м.

Трэба адзначыць, што ў Смаргонскім раёне ёсць яшчэ дом-музей Багушэвіча, які знаходзіцца ў вёсцы Кушляны. Маёнтак размяшчаецца ў некалькіх кіламетрах ад вёскі і ўражвае сваім выглядам. Вельмі прыгожы драўляны дом літаратара акружаюць старыя дубы. У музеі можна прасякнуцца атмасферай рабочага кабінета і гасцінай паэта, пабачыць ягоныя асабістыя рэчы і рэдкія фотаздымкі.  

Францішак Багушэвіч з’явіўся на свет у 1840 годзе ў збяднелай шляхецкай сям’і. Знакаміты беларускі паэт пражыў шэсцьдзесят гадоў, дваццаць з якіх правёў ва Украіне. Але спачатку ён вучыўся на фізіка-матэматычным факультэце Пецярбургскага ўніверсітэту, адкуль быў адлічаны за ўдзел у студэнцкіх сходах палітычнага характару. Багушэвіч пісаў па-польску і па-беларуску, і яго творчасць можна лічыць своеасаблівым сімвалам дружбы двух народаў. Але асноўная заслуга Францішка Багушэвіча ў тым, што ён стварыў новую беларускую літаратуру. Яго таксама па праву лічаць заснавальнікам крытычнага рэалізму ў беларускай літаратуры.

Паэт зрабіў вялікі ўплыў на ўсю беларускую культуру. Ягоныя творы неслі народу свет і праўду, жыццесцвярджальную энергію і цёплы гумар.

І вось у 2009 годзе справядлівасць нарэшце перамагла, і першы помнік Францішку Багушэвічу з’явіўся ў нашай краіне. Цяпер жыхары і госці Смаргоні могуць любавацца скульптурай, прызначаць спатканні “ля Багушэвіча” альбо проста узгадваць вершаваныя радкі з ягоных твораў падчас няспешнага шпацыру.

Помнік вельмі арганічна ўпісаўся ў культурны ландшафт Смаргоні, якая мае шмат цікавых і легендарных месцаў. Турыстам у гэтым горадзе сумаваць не давядзецца.

Карта месцазнаходжаньня


Вярнуцца да спісу

Экскурсіі

  • Крэўскі замак - Спаса-Праабражэнскі храм - Хадакі - Касцёл Святога Міхаіла Архангела - «Залатая горка»
  • Дата тура:
  • Абед
  • Колькасць гадзін 5

Кошт экскурсіі фіксаван і не залежыць ад колькасці чалавек. Максімальная колькасць чалавек — 3.

Больш падрабязна
  • Мінск - Сула - Рубяжевічы - Залессе - Смаргонь - Гервяты - Нарач - Наносы - Нясвіж - Мір - Мінск
  • Гатэль Беларусь
  • 2-х разавае
  • Колькасць дзён: 6

Больш падрабязна