Нямецкі могільнік перыяду Першай Сусветнай вайны ў вёсцы Пронькі

Пронькі

Гісторыка-культурныя комплексы

Вялікая Айчынная вайна шмат у чым сцерла ўспаміны пра Першую Сусветную вайну, якая прайшла напярэдадні. Але сляды настолькі маштабнага трагічнага дзеяння не маглі не пакінуць сваіх адбіткаў на нашай планеце. Адной з такіх адзнак з'яўляюцца могілкі перыяду Першай Сусветнай вайны ў вёсцы Пронькі, дзе некалі прайшлі масавыя баі паміж рускімі і немцамі.

Жозэф Жак Сезер Жофр, галоўнакамандуючы французскім войскам, і французскі генерал Поль-Жеральд-Мары-Сезар звярнуліся да Расіі з просьбай нанесці адцягваючы ўдар па немцах, і рускае камандаванне згадзілася дапамагчы ўжо ў пачатку вясны 1916 года, не чакаючы агульнага наступу войскаў Антанты, якое планавалася ў маі таго ж года. Нягледзячы на бездарожжжа, уласцівае ранняй вясне, стратэгічным планам стала тэрміновая дапамога французам, якія абаранялі крэпасць Вердэн. Беларускія маразы чаргаваліся з пацяпленнем і дажджамі, робячы мясцовасць цяжкапраходнай, а падрыхтоўка да аперацыі адбывалася ў сціснутыя тэрміны – усё гэта негатыўна адбілася на наступе рускіх войскаў, якія пачалі сваю атаку 16 сакавіка. Войскі правальваліся па пояс у рыхлы снег, атрымліваючы моцныя абмаражэнні, але не падалі духам і паказвалі дзіўную адвагу. На працягу Нарачанскай аперацыі здзейсніла гераічны ўчынак юная сямнаццацігадовая Яўгенія Варанцова. Дзяўчына першай кінулася ў атаку, стаўшы прыкладам для ўсяго палка, і загінула падчас бітвы. Страты абодвух бакоў былі каласальнымі, але рускія дабіліся жаданага і істотна дапамаглі французам у Вердэне, а ў наступных сваіх аперацыях удала выкарысталі гэты вопыт.

У вёсцы Пронькі засталіся сляды гэтых кровапралітных бітваў – тут знаходзіцца адно з найбуйнейшых вайсковых пахаванняў Беларусі. На гэтых могілках спачываюць тысячы рускіх і нямецкіх салдатаў. Нярэдка мінулыя ворагі пахаваны побач. У паўднёвай частцы вёскі і да гэтага часу стаіць нямецкі помнік. У савецкі час яго спрабавалі разбурыць – гэта відаць па выцягнутым за помнікам камянях, але ён усё роўна захаваўся да нашага часу. У часы Вялікай Айчыннай вайны гэтыя месцы былі партызанскай зонай, пра што кажуць бетонныя пліты і рэшткі выкапаных траншэй, якія можна ўбачыць там і сёння, а вось вайсковыя могільнікі засталіся толькі з часоў пачатку XX стагоддзя.

Варта адзначыць, што пахаванні ў вёсцы Пронькі з'яўляюцца аднымі з самых дагледжаных у Беларусі. Немцы пачалі шукаць і акультурваць пахаванні яшчэ ў 20-ыя гады мінулага стагоддзя. На жаль, савецкая ўлада нічога не рабіла для таго, каб надаць гэтым месцам належны выгляд. У 1990-ыя гады Народны Саюз Германіі па доглядзе за вайсковымі магіламі зноў давёў да ладу тэрыторыю могілкаў. Нягледзячы на жахлівыя дзеянні марадзёраў, якія разбурылі частку магіл, пахаванне вельмі дагледжанае. Надмагіллі зроблены, галоўным чынам, на нямецкай мове. Немцы і да гэтага часу прыязджаюць сюды і імкнуцца даглядаць за могілкамі, прытым не падзяляючы пахаванні згодна з нацыянальнасцю.

Дадзеныя вайсковыя могілкі з'яўляюцца напамінкам пра страшны міжнародны канфлікт тых дзён. Істотна і важна ведаць гісторыю і яе герояў, тым больш, калі ёсць месцы, па якіх можна яе вывучаць.

Карта месцазнаходжаньня


Зварот да спісу