Музей Якуба Коласа ў Мінску

Мінск

Музеі, дома-музеі

Якуб Колас (сапраўднае імя Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч) – пісьменнік, грамадскі дзеяч, гуманіст. Апошнія гады свайго жыцця Канстанцін Міхайлавіч пражыў у доме па вуліцы Акадэмічнай, 5, размешчаным у горадзе Мінску. У той час, калі там жыў пісьменнік, дом быў духоўным цэнтрам горада, у ім збіраліся вядомыя крытыкі, мастакі, пісьменнікі, артысты. Тут заўсёды панавала атмасфера прыязнасці і творчасці, абмяркоўваліся надзённыя праблемы мастацтва, вырашаліся важныя пытанні, выносіліся працы на крытыку, чыталіся новыя літаратурныя творы. У 1959 годзе ў гэтым доме быў адкрыты музей памяці беларускага дзеяча.

Музей уяўляе сабой адзіную кампазіцыю, у склад якой уваходзіць не толькі дом, дзе жыў і тварыў пісьменнік, але і тэрыторыя вакол яго. На ёй і цяпер растуць дрэвы, якія некалі пасадзіў сам Колас. 

На сённяшні дзень у фондзе музея налічваецца больш за 30 тысяч адзінак экспанатаў.

На першым паверсе дома мы можам пазнаёміцца з жыццём і творчасцю паэта, яго літаратурнай і навуковай дзейнасцю. Важна сказаць, што ўсе экспанаты захавалі свой першапачатковы выгляд.

На другім паверсе дома, як і ў часы пісьменніка, размяшчаюцца спальня, гасцёўня, сталовая, працоўны кабінет. Трапляючы ў гэтую атмасферу, можна лёгка ўявіць, якім было жыццё Якуба Коласа, дзе ён сядзеў і аб чым думаў, ствараючы шэдэўры беларускай літаратуры.

У яго асабістым кабінеце і дагэтуль рэчы ляжаць менавіта так, як яны ляжалі пры жыцці пісьменніка. На працягу больш чым 50 гадоў на яго працоўным стале на сваім месцы ляжыць некалі недапісаны ім ліст. 13 жніўня 1956 года, калі ў яго здарыўся сардэчны прыступ, Колас не паспеў дапісаць яго - настолькі раптам яго напаткала смерць…

Якуб Колас вядомы за межамі Беларусі ў якасці аўтара такіх вядомых твораў, як «Новая зямля» і «Сымон-музыка». Гэтыя паэмы небеспадстаўна ўжо шмат дзясяткаў гадоў лічацца шэдэўрамі беларускай літаратуры.

Якуб Колас унёс неацэнны ўклад у беларускую культуру і літаратуру, ён адкрыў для іншых народаў беларускія кнігі. Творы аўтара перакладаліся і цяпер перакладаюцца на розныя мовы свету. 

З 1972 года, адзін раз на два гады, прысуджаецца прэстыжная літаратурная прэмія, якая носіць імя Якуба Коласа. Яе атрымоўваюць за дасягненні ў беларускай літаратуры, празаічныя і паэтычныя творы. Імем пісьменніка названы вуліцы ў гарадах і пасёлках, устаноўлены помнікі і мемарыяльныя дошкі.

Работнікамі музея праводзяцца тэматычныя лекцыі, заняткі, экскурсіі, віктарыны, конкурсы. Традыцыйным стала наведванне музея школьнікамі і студэнтамі. Для іх праводзяцца не толькі агульныя экскурсіі, якія знаёмяць з жыццём і творчасцю пісьменніка, але і тэматычныя. Работнікі музея фармуюць невялікія асобныя тэмы, якія тычацца жыцця пісьменніка, і праводзяць па іх лекцыйныя заняткі з дэманстрацыяй нагляднага матэрыялу.

Да дня нараджэння пісьменніка ужо традыцыйным стала правядзенне літаратурна-музычнага свята «Коласаўшчыны».

Наведваць музей могуць людзі ўсіх узростаў. Яны тут пазнаёмяцца з жыццём і дзейнасцю пісьменніка, яго побытам, даведвюцца пра цікавыя факты з біяграфіі. Акунуцца ў захаваную атмасферу жыцця Якуба Коласа – гэта велізарны гонар для замежных турыстаў, якім цікавая літаратурная гісторыя Беларусі.

Карта месцазнаходжаньня


Зварот да спісу

Прапануем

, Мінск , Беларусь
  • Адлегласць да аэрапорта: 45 km
, Мінск , Беларусь
  • Адлегласць да аэрапорта: 45 km
, Мінск , Беларусь
  • Адлегласць да аэрапорта: 44 km