Ёсць пытанне? +375 (29) 115-49-49, + 7 (499) 350-84-49

Музей пажарнай і аварыйна-выратавальнай справы ў Мінску

Мінск

Музеі, дома-музеі

Сярод усіх беларускіх гарадоў менавіта Мінск славіцца незвычайнымі музеямі. Адным з такіх з’яўляецца музей пажарнай і аварыйна-выратавальнай справы, размешчаны ў старадаўнім цагляным будынку на вуліцы Гарацкі вал, 12 (раней там знаходзілася мінскае пажарнае дэпо). З якой жа мэтай быў адкрыты ў 2001 годзе Музей пажарнай справы? Заснавальнікі музея імкнуцца расказаць пра гісторыю з’яўлення і развіцця пажарнай справы, традыцыі, герояў-пажарнікаў, а таксама захаваць першую тэхніку, з дапамогай якой у старадаўнія часы і тушылі пажары, рэдкія фатаграфіі, архіўныя дакументы, якія распавядаюць пра самыя маштабныя пажары ў гісторыі Беларусі.  Усяго ў музеі адкрыты для наведвання пяць экспазіцый, якія налічваюць больш за 5000 экспанатаў.

Зайшоўшы ў будынак музея, вы ўбачыце першы стэнд, прысвечаны дахрысціянскаму часу. А ці ведаеце вы, што сярод беларусаў аж да Сярэднявечча існавала меркаванне, што менавіта Бог Пярун, які пасылае маланкі, з’яўляеца прычынай пажараў? А калі пасля пажару чалавек знаходзіў каменную сякеру, драўляную стралу ці іншы падобны прадмет, то размяшчаў яго над уваходам у дом. Людзі верылі, што гэта выратуе іх ад паўторнага пажару.

У музеі пажарнай справы вы ўбачыце першыя інструменты, якімі нашы продкі абараняліся ад агню. А, можа быць, і самі паспрабуеце, выкарыстоўваючы ступу, вызваць агонь.  Людзі верылі,  што, калі доўга таўчы ваду ў ступе – абавязкова пойдзе дождж і выратуе ўсіх ад немінучага пажару.

Асобны стэнд прысвечаны пажарнай справе часоў ВКЛ і Рэчы Паспалітай. Тады ад пажараў абаранялі святыя Мікалай і Фларыян, чые статуі можна ўбачыць таксама ў музеі аварыйна-выратавальнай справы. У Сярэднія вякі на варце бяспекі стаялі «крыкуны», якія апавяшчалі жыхароў аб узгаранні пры дапамозе ліхтара і драўлянай трашчоткі. Пакаранне за падпалы было ўведзена значна пазней, калі ўжо з’явіўся атрад пажарных інспектараў. У музеі вы можаце паглядзець на форму першых пажарнікаў.

Сярод самых цікавых экспанатаў музея – храмавая ікона XVIII стагоддзя пад назвай «Неабпальная Купіна», якая лічылася заступніцай усіх пажарнікаў, вогненная яркая фрэска з выявай пажару, які адбыўся ў сярэдневечнай Беларусі, першая пажаратушыцельная тэхніка, сродкі абароны коней ад агню, асноўныя электрычныя прыборы, якія часцей за ўсе станавіліся прычынай пажараў. Таксама вы можаце ўбачыць макеты і планы першых пажарных дэпо і гідрантаў, форму выратавальнікаў у час Вялікай Айчыннай вайны. Асобны стэнд прысвечаны героям – удзельнікам ліквідацыі наступстваў Чарнобыльскай катастрофы.

А ці ведаеце вы, чаму штаны выратавальніка былі менавіта белага колеру? Аказваецца, так пажарнікаў правяралі на стараннасць – калі штаны пасля выратавальнай аперацыі былі чорнымі, значыць, выратавальнік папрацаваў на славу, а тых, хто адлыньваў, адразу было відаць па чыстай форме.

Вось такія цікавыя факты з гісторыі пажарнай справы чакаюць вас у музеі. Прадстаўленыя экспазіцыі будуць цікавыя не толькі дарослым, але і дзецям, асабліва тым, хто марыць стаць змагаром з вогненнай стыхіяй. Стваральнікі музея імкнуцца папулярызаваць рамяство сярод жыхароў усяго горада, карпатліва папаўняючы музей новымі экспанатамі, у кожным з каторых заключаецца дух мужнасці і гераізму, адвагі і бясстрашнасці, адгалоскі даўно мінулых, часам страшных дзён. Уваход у музей свабодны для кожнага жадаючага.

Карта месцазнаходжаньня

загрузка карты...

Зварот да спісу

Рэкамендуем

, Мінск , Беларусь
  • Адлегласць да аэрапорта: 42 km
, Мінск , Беларусь
  • Адлегласць да аэрапорта: 60 km
, Мінск , Беларусь
  • Адлегласць да аэрапорта: 45 km