Музей гісторыі тэатральнай і музыкальнай культуры ў Мінску

Мінск

Музеі, дома-музеі

Пазнаёміцца з біяграфіяй і творчасцю беларускіх артыстаў, знакамітымі тэатральнымі лялькамі, калекцыяй музычных дакументаў, пабываць у касцюмерных самых вядомых тэатральных дзеячаў, а таксама сваімі вачамі ўбачыць старадаўнія афішы да фільмаў, рэквізіт і дэкарацыі можна ў Музеі гісторыі музыкальнай і тэатральнай культуры, які адкрыў свае дзверы ў 1990 годзе. Музыкальны музей знаходзіцца ў прыгожым раёне горада Мінску, у канцы Музычнага завулка, і лічыцца помнікам архітэктуры XVIII стагоддзя. Будынак захаваў свае першапачатковае аблічча. У той час у ім жылі як кампазітары, так і самыя простыя людзі. Зрэшты, пераканацца ў шматвяковай гісторыі музея можна, ужо зайшоўшы ўнутр – у некаторых месцах тынкоўка не скрывае чырвоны цагляны мур, што выдатна ўпісваецца ў музейны антураж.

У Музеі тэатральнай і музычнай культуры ёсць на што паглядзець кожнаму госцю, бо ў ім прадстаўлены 10 тэматычных калекцый, 11 экспазіцыйных залаў і 1 выставачная зала. На першым паверсе музея размешчана экспазіцыя «Вытокі музычнай і тэатральнай культуры».  А ці ведаеце Вы, што сярод беларусаў найбольш папулярнай формай музіцыравання была «траістая музыка»? Гэта ансамбль скрыпкі, бубна і цымбалаў. Акрамя гэтых інструментаў, існавалі трашчоткі, свістулькі, губныя гармонікі, ударныя музычныя інструменты. Дарэчы, да ўсіх музычных інструментах дазваляюць не толькі дакрануцца, але і паіграць сваю мелодыю ці хоць бы паспрабаваць зрабіць гэта.

Паглядзець арыгінальныя нотныя творы знакамітых кампазітараў Беларусі, а таксама іх асабістыя рэчы і інструменты можна, наведаўшы экспазіцыю «Беларуская музыкальная народная культура».

Асобныя музейныя залы прысвечаны тэатру. Вы, напэўна, чулі пра народны лялечны тэатр «Батлейка»? Асноўны рэпертуар прадстаўлены рэлігійнымі  і сатырычнымі бытавымі сцэнкамі.  Абавязкова наведайце адно з батлеечных прадстаўленняў, якія праводзіць адміністрацыя музея.

У музеі есць калекцыя мемарыяльных комнат, прысвечаных выбітным беларускім артыстам. Гэта комната Л.П. Александроўскай, якая выконвала оперныя партыі «Яўгеній Анегін» , «Фаўст», «Ціхі Дон»; мемарыяльная зала С.М. Санюты, вядомай па ролі старухі Дар’і ў фільме «Развітанне з Мацёрай»; комната кампазітара Я.А. Глебава, які падарыў свету мноства работ рознага музычнага жанру (оперы, балету, кантаты, сімфоніі, паэмы, канцэрты, балады, оды, п’есы).

Па ўрачыстых днях у Музеі гісторыі музычнай і тэатральнай культуры праходзяць канцэрты, а ў буднія дні Вы зможаце даведацца пра шмат цікавага з жыцця беларускіх кампазітараў, напрыклад, А.В. Багатырова – заснавальніка беларускай кампазітарскай школы, Г.К. Пукста – аўтара першай беларускай дзіцячай  оперы  «Машанька» і другіх.   

Кожны аўторак у музеі праводзіцца танцавальная вечарынка. Нават калі вы не ўмееце, але вельмі жадаеце вучыцца танцаваць, Вас навучаць беларускім і сярэдневечным танцам, а таксама танцам часоў Рэнесансу.

У Музычным музеі Вы зможаце падрабязна разглядзець афішы, лялькі, дэкарацыі, запісы са спектакляў, скульптурныя кампазіцыі і партрэты мастацкіх дзеячаў, нават сцэнічныя тэксты з нататкамі артыстаў.

Тэматыка выстаў рэгулярна змяняецца: тут і работы сучасных фатографаў, і новыя лялечныя персанажы, і калекцыі старажытных гадзіннікаў, калядных замалёвак, керамічнага посуду з розных краін. Вы зможаце абсалютна бясплатна наведаць усе экспазіцыі ў кожную першую суботу новага месяца, у астатнія дні кошт наведвання – 2, 50 бел.руб.

Карта месцазнаходжаньня


Зварот да спісу

Прапануем

, Мінск , Беларусь
  • Адлегласць да аэрапорта: 43 km
, Мінск , Беларусь
  • Адлегласць да аэрапорта: 44 km
, Мінск , Беларусь
  • Адлегласць да аэрапорта: 43 km