Музей гісторыі і культуры яўрэяў у Мінску

Мінск

Музеі, дома-музеі

Іўдаізм – адна з традыцыйна прадстаўленых у Беларусі рэлігій.  І, калі мясцовыя жыхары знаёмы з гісторыяй яўрэйскага народа, то нашым замежным гасцям спатрэбіцца кароткі экскурс пра яўрэяў, якія жылі на тэрыторыі нашай краіны,  іх уклад у гісторыю і культуру Беларусі.

У Мінску яўрэі з’явіліся прыкладна ў XIV веку, аднак праз стагоддзе іх выгналі з Вялікага княства Літоўскага на цэлых шэсць гадоў. Яшчэ да Вялікай Айчыннай вайны больш за палову мінчукоў былі яўрэямі, жылі яны ў закрытых яўрэйскіх кварталах. Колькі цяпер яўрэяў пражывае ў  Беларусі, сказаць дакладна нельга, таму што шмат з іх не паказваюць свае сапраўднае паходжанне. Аднак, па пэўных дадзеных, іх каля трынаццаці тысяч чалавек. У сваім акружэнні, у асноўным, размаўляюць на рускай мове, толькі малая частка – па-беларуску або на іўрыце. З мэтай захавання гісторыі і культуры беларускіх яўрэяў, у 2002 годзе быў заснаваны Музей гісторыі і культуры яўрэяў Беларусі.

За адносна нядоўгі тэрмін існавання музея, у ім было праведзена больш за 40 выстаў, прысвечаных яўрэйскім пісьменнікам, мастакам, тэатру ці нават самым звычайным людзям: «Я – з гета», «Чалавек і лёс», «Сінагогі Беларусі ўчора і сёння». Адной з пастаянных экспазіцый з’яўляецца выстава, прысвечаная тэме Халакосту і жыццю яўрэяў у пасляваенныя гады. Візітнай карткай Музея гісторыі і культуры яўрэяў, з’яўляецца Світак Торы – пергамент з тэкстам Пяцікніжжа Майсея, які захаваны з часоў Халакосту.  Музейны фонд налічвае  больш за 15 тысяч экспанатаў, але вы не знойдзеце тут вельмі старадаўніх і каштоўных рэліквій – усе рэчы прынесены мясцовымі жыхарамі ў падарунак музею: памятныя фатаграфіі, архіўныя дакументы, бытавыя рэчы, адзенне і абутак, рэлігійныя кнігі і шмат іншага. Есць асобныя стэнды, кія распавядаюць пра  жанчын-яўрэяк, што здолелі заняць не апошняе месца ў Беларусі. Напрыклад, мінская мяшчанка Рохля Фрумкінава ў часы кіравання Аляксандра Другога дабілася права кіраваць прадпрыемствам, і да гэтага часу бровар «Аліварыя» квітнее ў Мінску, а будынак завода лічыцца помнікам прамысловай архітэктуры XIX стагоддзя.

Большасць яўрэяў былі краўнікамі, шаўцамі, цырульнікамі, ювелірамі і інш.,  у Музеі вы знойдзеце нямала стэндаў са швейнымі машынкамі, адзеннем, інструментамі і ўпрыгожваннямі.

Музей яўрэяў у Мінску вядзе актыўную адукацыйную і асветніцкую дзейнасць, прапаноўваючы наведвальнікам пятнаццаць праграм рознай тэматыкі: «Захаваем у памяці асобы…»: праграма,  прысвечаная збору каштоўных фатаграфій і дакументаў; «Гісторыя сям’і – гісторыя народа»: тут вы зможаце паслухаць гісторыі яўрэйскіх сем’яў; а праграма «Праведнікі народаў свету» накіравана на пошук людзей, якія калісьці аказвалі дапамогу яўрэям.  Званнем «Праведнік народаў свету» ўжо ўзнагароджана больш за 20 чалавек.   

Музей яўрэяў быў заснаваны ў 2002 годзе пры падтрымцы беларускіх яўрэяў і Амерыканскага яўрэйскага дабрачыннага камітэта «Джойнт». Практычна з першага дня існавання  музей актыўна супрацоўнічае з рознымі замежнымі музеямі, папаўняючы свой фонд новымі каштоўнымі дадзенымі. Наведаўшы музей, вы адкрыеце для сябе зусім іншы свет і другіх людзей, якія страцілі сваю Радзіму, але не страцілі сваю гісторыю і культуру. 

Карта месцазнаходжаньня

загрузка карты...

Зварот да спісу

Прапануем

, Мінск , Беларусь
  • Адлегласць да аэрапорта: 43 km
, Мінск , Беларусь
  • Адлегласць да аэрапорта: 45 km
, Мінск , Беларусь
  • Адлегласць да аэрапорта: 37 km